Павіншаваць дарагіх і блізкіх людзей вось ужо больш за дзвесце гадоў нам дапамагае паштоўка. Цяпер мы прызвычаіліся да віншаванняў у онлайн-рэжыме, але нягледзячы на ўсе змены апошніх гадоў, у многіх сем’ях і па гэты дзень захоўваюць савецкія навагоднія паштоўкі проста таму, што іх прыемна трымаць у руках.
Выстава “Паэзія зімовай паштоўкі”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі абанемента цэнтральнай бібліятэкі, дае магчымасць пазнаёміцца з навагоднімі і каляднымі паштоўкамі мінулых гадоў. Гэтыя маленькія кавалачкі кардону нагадваюць дарослым чытачам дзяцінства – самую выдатную пару ў жыцці кожнага чалавека. Прадстаўленыя паштоўкі – не проста яркія карцінкі з пацешнымі сюжэтамі, яны – частка гісторыі краіны і кожнай асобнай сям’і. Менавіта таму выстава, дзе прадстаўлены паштоўкі 70-90-х гадоў мінулага стагоддзя, цікава і маладым чытачам.
Выстава “Паэзія зімовай паштоўкі” будзе працаваць да 19 студзеня.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.