5 лістапада ў аддзеле дзіцячай літаратуры цэнтральнай бібліятэкі для наведвальнікаў аздараўленчага лагера ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў” прайшла інфармацыйна-пазнавальная праграма “Пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры”, прымеркаваная да 120-годззя з дня нараджэння Міхася Лынькова. На сустрэчу быў запрошаны вядомы краязнаўца Міхась Казлоўскі. Ён пазнаёміў дзяцей з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка і прадэманстраваў рэдкія выданні яго твораў. Асаблівую цікавасць выклікалі аповесці “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” і “Міколка-паравоз”. А кніжная выстава “Сапраўдны летапісец эпох!” пазнаёміла прысутных і з іншымі творамі аўтара.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.