Патрыятычна-краязнаўчы квэст у парку

размещено в: Новости | 0

Чарговы квэст “Мінулых гадоў жывая памяць” ў рамках праекта “Ідзі і глядзі” прайшоў у Парку імя Перамогі 26 мая. На гэты раз у гульні прынялі удзел бібліятэкары публічных бібліятэк горада і раёна. У рамках навучальнага семінара “Бібліятэка для непаўналетніх: выклікі часу” для іх прайшлі практычныя заняткі па арганізацыі і правядзенню квэста.

Дзве каманды спаборнічалі паміж сабой на лепшую арыентацыю па карце, ўважлівасць і хуткасць праходжання маршрута. Адначасова яны вучыліся як скласці цікавы маршрут, правільна паставіць пытанне, арыентавацца на мясцовасці. У ходзе квэста бібліятэкары пазнаёміліся з помнікамі Парка Перамогі і пачулі цікавыя факты з гісторыі нашай краіны і горада.

Оставить ответ