24 студзеня адбылося чарговае паседжанне народнага ўніверсітэту для ветэранаў працы “Актыўнае даўгалецце”, сумесны праект “Маладзечанскай газеты” і раённага савета ветэранаў.
Паседжанне праходзіла ў канферэнц-зале цэнтральнай бібліятэкі. Тэма: “Гродненщина – край богатой истории, развитой промышленности” (да 80-годдзя з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці).
Даведачная служба бібліятэкі таксама прыняла ўдзел у гэтым паседжанні і падрыхтавала некалькі мерапрыемстваў. Да ўвагі слухачоў народнага ўніверсітэту была прадстаўлена кніжная выстава – прагляд “Гродзенская вобласць: мінулае і сучаснасць”. На пачатку мерапрыемства быў паказаны відэаролік “Добро пожаловать в Гродненскую область”, які настроіў аўдыторыю на патрэбны лад. А затым дэмастравалася відэапрэзентацыя “Гродненская область: география, народное хозяйство, памятники истории и культуры”. Галіна Пятроўна Дрокіна, педагог і экскурсавод, рабіла змястоўныя і цікавыя каментары да гэтай прэзентацыі. Слухачы былі вельмі ўражаны яе выдатным выступленнем.
Выступілі таксама М.М. Казлоўскі, вядомы краязнаўца і былы супрацоўнік бібліятэкі, Н.С.Гайковіч – кіраўнік народнага ўнівірсітэту. Спадзяемся, што і надалей прадоўжыцца супрацоўніцтва бібліятэкі і раённага савета ветэранаў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.