Пасвячэнне ў чытачы

размещено в: Новости | 0

Пасвячэнне ў чытачы – гэта заўсёды свята для першакласнікаў. 27 мая ў сельскай бібліятэцы в. Турэц-Баяры іх чакаў сюрпрыз – самы сапраўдны квэст! Тут патрэбна было яшчэ даказаць, што ты ўмееш чытаць, пісаць, лічыць, што ты кемлівы, што ўмееш працаваць сумесна з сябрамі – і толькі тады зможаш знайсці і атрымаць білет чытача.

Дзеці прыйшлі ў захапленне ад пошуку заданняў і іх рашэння. Сляды Снежнага Чалавека прывялі да высока прымацаванага канверта з шарадамі, з атрыманых літар малыя склалі назву кнігі “Морозко”, а ў ёй – пазлы казачных герояў з наступнай кнігі “Алиса в стране чедес”. А там – пасланне на незразумелай мове, і толькі наступная кніга “Алиса в Зазеркалье” падказала, што прачытаць ліст дапаможа… звычайнае люстэрка. Потым былі шахматныя фігуркі з лічбамі, і калі іх пераўтварыць у літары, то можна зразумець, якую кнігу шукаць далей – “Мауглі”, а ў ёй – план бібліятэкі і ключ. І вось, нарэшце, знойдзены куфэрачак, а ў ім – такія патрэбныя ўжо амаль другакласнікам білеты чытача!

Оставить ответ