Напярэдадні Дня Перамогі ў цэнтральнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі І.Сцяпанава “Партизан Великой Отечественной”. Іван Сцяпанавіч Сцяпанаў прайшоў баявы шлях разведчыка, камандзіра, камісара партызанскага атрада 16-й Смаленскай брыгады, ваяваў на тэрыторыі Віцебскай, Мінскай і Вілейскай абласцей. Працаваў рэдактарам свірскай, валожынскай, маладзечанскай раённых газет, дырэктарам Маладзечанскага бюро падарожжаў і экскурсій, узначальваў Маладзечанскі савет ветэранаў вайны і працы.
На прэзентацыю завіталі члены сям’і аўтара. Складальнік ўнук Андрэй Валер’евіч Борціч пазнаёміў прысутных з асноўнымі этапамі жыцця дзеда, гісторыяй стварэння кнігі. Кніга складаецца з дзённікаў, якія вёў Іван Сцяпанавіч на працягу чатырох ваенных гадоў і дапоўнена фатаздымкамі з сямейнага архіва, інтэрв’ю з членамі сям’і. На мерапрыемстве былі людзі, якія ведалі Івана Сцяпанавіча Сцяпанава асабіста. Сваімі ўспамінамі пра яго падзяліліся намеснік старшыні Маладзечанскага савета ветэранаў Шарыпава Н.У., былы рэдактар “Маладзечанскай газеты” пісьменнік Хазянін А.А., складальнік кнігі “Памяць. Маладзечанскі раён” Карповіч Л.І., супрацоўніца друкарні “Перамога” Нікандрава Т.У., фатограф Салагуб А.А. На прэзентацыі таксама прысутнічалі супрацоўнікі Мінскага абласнога краязнаўчага музея і старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый.
Бібліятэка атрымала ў дар дзевяць экзэмпляраў кнігі “Партизан Великой Отечественной”.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.