10-11 чэрвеня ў Маладзечне прайшоў XXI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Сёлета ён прысвечаны Году гістарычнай памяці, 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 75-годдзю з дня нараджэння заснавальніка і ідэйнага натхняльніка фэсту Міхася Фінберга.
Дзесяткі цікавых і змястоўных мерапрыемстваў былі падрыхтаваны для жыхароў і шматлікіх гасцей горада.
У скарбонцы мерапрыемствў – “партал часу” “Міншчына: гісторыя і сучаснасць”. Экспазіцыя да Году гістарычнай памяці, прадстаўленая рэгіёнамі Мінскай вобласці, разгарнулася на вуліцы Прытыцкага. Госці свята маглі здзейсніць своеасаблівае “падарожжа ў часе” ад старажытнасці да сучаснасці. Маладзечанскі раён прадстаўляў міжваенны час: 1917-1939 гады.








Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.