Папаратнікавага і валошкавага настрою!

размещено в: Новости | 0

На фестывальным тыдні 10 і 11 чэрвеня (у рамках XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2025”) супрацоўнікі залы мастацва правялі два майстар-класы (“Фестывальны настрой” і “Валошкавы настрой”), на якіх прапанавалі наведвальнікам бібіліятэкі зрабіць сваімі рукамі сімвал фестывалю – папараць кветку і сімвал нашай краіны – валошку.

Прыемныя ўражанні, святочны настрой і цудоўныя брошкі, зробленыя сваімі рукамі атрымаў кожны ўдзельнік майстар-класа. Усе з нецярпеннем чакаюць цікавага свята.

Оставить ответ