У жыцці краіны і кожнага з нас ёсць падзеі, людзі, з’явы, якія запамінаюцца назаўжды. Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі, выкарыстоўваючы ідэю тэлепраграмы “Назад ў будучыню”, падрыхтавалі інтэлектуальны батл “Паміж былым і сучасным”. У дзень Старога Новага года прайшла першая гульня. У ёй бралі ўдзел дзве каманды “Атлантыда” і “Піянеры”. Першую прадстаўляла сямейная пара Бурдзіных, другая каманда складалася з актыўных чытачоў Санько А.В. і Гойдзінай Н.В.
На працягу чатырох раўндаў гульцы ўзгадвалі падзеі і даты мінулых стагоддзяў. Так як мерапрыемства праходзіла ў святочны дзень, заключны раунд быў прысвечаны навагодняй тэматыцы. Па выніках гульн1 перамагла каманда “Піянеры”.
Наступная гульня адбудзецца ў лютым.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.