У чацвёртым інтэлектуальным батле “Паміж былым і сучасным” прымалі ўдзел прадстаўнікі Маладзечанскай раённай ветэранскай арганізацыі. Спаборніцтва праходзіла паміж камандамі “Наперад да зорак”, якую прадстаўлялі Трашчанка Г.М., Бярозкіна Н.Ф., Іванчанка С.Я., і “Аптымісты” у складзе Ушаковай С.М., Дзяруга Ж.Ф.
На працягу ўсёй гульні вялася напружаная барацьба, але ў выніку атрымалася нічыя. Узнагародай за добрыя веды ў літаратуры, музыцы, кінамастацтве сталі білеты ў Мінскі абласны драматычны тэатр.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.