Дакрануцца да творчасці адной з самых трагічных постацяў беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага змаглі навучэнцы 1 курса ДУА “Гімназія-каледж мастацтва г. Маладзечна”.
Для іх 3 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 была праведзена літаратурная гасцёўня “Паміж былым і будучым”. Быў прадэманстраваны фільм аб жыцці і творчасці пісьменніка, пасля яго прагляду асобная ўвага была засяроджана на найбольш цікавых і малавядомых фактах з жыцця М.Гарэцкага, якія не ўвайшлі ў кінастужку. А напрыканцы ўдзельнікі змаглі ўявіць сябе перакладчыкамі, ім было прапанавана перакласці невялікі ўрывак з апавядання Гарэцкага “Смачны заяц” з рускай на беларускую мову.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.