Страница находится в стадии разработки

ГОРАД МАЛАДЗЕЧНА ПОМНІК АХВЯРАМ ФАШЫЗМУ

Адрас: г. Маладзечна, 0,2 км ад горада, злева ад дарогі Маладзечна – Нарач

Каардынаты: 54.33900000025,26.8640000003

Год заснавання: 1961

Калі едзеш з Маладзечна ў бок Вілейкі, 0,2 км ад горада, злева ад аўтамабільнай дарогі Маладзечна – Вілейка можна ўбачыць помнік ахвярам фашызму. Бетонная стэла ўсталяваная на месцы, дзе ў 1941-1942 гадах нацысты і паліцаі расстралялі 600 мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці. У перыяд акупацыі ў Маладзечне існавала гета. Знаходзілася яно ў раёне вуліцы Пушкіна (цяпер Гарадоцкая). Рэгулярныя расстрэлы праводзіліся, у тым ліку, і за ракой. Помнік нагадвае аб тым халакосце, які ладзіўся на нашай зямлі.

На гэтым месцы пахаваныя 600 мірных жыхароў, у тым ліку старыя жанчыны, дзеці, а таксама дэпутат гарсавета Л.Нехвядовіч, савецкія актывісты Ф.Ганецкі, І.Бубен і іншыя.

 

ГОРАД МАЛАДЗЕЧНА ПОМНІК МАРКАВУ ФЁДАРУ РЫГОРАВІЧУ

Адрас: г. Маладзечна, вул. Маркава

Каардынаты: 54.30339999981, 26.83010000015

Год заснавання: 1959

На вул. Маркава. Пастаўлены ў 1959 г. (скульптар. З.Азгур; бронза, граніт; вышыня бюста 1,9 м, пастамента 2 м).

Партрэтная полуфігура аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Ф.Р.Маркава ўстаноўлена па прамавугольным гранітным пастаменце, які нібы вырастае з гранітнай глыбы. На франтальным баку пастамента малюнак Залатой Зоркі і надпіс: “Герой Савецкага Саюза Ф.Р.Маркаў”. Вобразнае рашэнне скульптуры ўрачыстае і рамантычна-прыўзнятае. Ф.Р.Маркаў паказаны ў накінутым на плячо шынялі, са скрыжаванымі на грудзях рукамі, левая сціскае лаўровую галіну. У хударлявым тавары з высокім ілбом, у засяроджаным позірку, цвёрдай лініі вуснаў перададзены высакародны характар і моцная воля героя. Узбуйненыя формы скульптуры дакладныя і паўважлівыя, лепка выразаная.

 


ГОРАД МАЛАДЗЕЧНА  ПАМЯТНЫ ЗНАК ВОІНУ – ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТУ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ ГРЫМАЛЬДЗІ ДЭ ЮНГЕАдрас: г. Маладзечна, вул. Чкалава, 6Каардынаты: 54.300129, 26.826605Год заснавання: 19851987

Помнік партызану Вялікай Айчынай вайны Рымальду дэ Юнге ўстаноўлены каля сярэдняй школы №2 горада Маладзечна ў 1985 – 1987 годзе.


ГОРАД МАЛАДЗЕЧНА  ПОМНІК ВАЛЫНЦУ АНДРЭЮ ІВАНАВІЧУ Адрас: г. Маладзечна, вул. ВалынцаКаардынаты: 54.309300000295, 26.84619999963Год заснавання: 1977

Бюст героя Савецкага Саюза А.І.Валынца ўстаноўлены на вуліцы Валынца на прамавугольным пастаменце, абліцаваным шэрым паліраваным мармурам. У шырока распраўленых плячах, павароце галавы, дакладных рысах твару – рашучасць і цвёрдасць. Выразнасць і пластычнасць формаў падкрэсліваюць ўнутраную дынаміку ладу. На франтальнай плоскасці пастамента выява пяціканцовай зоркі і надпіс «Герой Савецкага Саюза Валынец Андрэй Іванавіч». Перад помнікам пляцоўка, выкладзеная шэрымі бетоннымі плітамі.

Скульптар І.Глебаў, А.Заспіцкі, архітэктары Ю.Казакоў, Ю.Белановіч; мармур, сілумін; вышыня бюста 1 м, пастамента 3,3 м.


ГОРАД МАЛАДЗЕЧНА  МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС У ГОНАР ВЫЗВАЛІЦЕЛЯЎ Адрас: г. Маладзечна, парк ПерамогіКаардынаты: 54.3032, 26.8368Год заснавання: 1982

5 ліпеня 1944 года войскі 3-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі І.Д.Чарняхоўскага з удзелам партызанскіх брыгад ім. М.В.Фрунзе, «За Савецкую Беларусь» у выніку жорсткіх баёў вызвалілі г.Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

У 1982 годзе ў гонар вызваліцеляў узведзены мемарыяльны комплекс (скульптары А.Заспіцкі і І.Глебаў, архітэктары Ю.Белановіч, Ю.Казакоў). Матэрыял помніка – бронза, медзь, бетон, ракушачнік, граніт; вышыня абеліска 25 м, даўжыня сцен 35 м. Архітэктурна-скульптурны комплекс размешчаны па цэнтральнай восі галоўнай алеі парку. Дамінантай з’яўляюцца 2 бетонных абеліскі, злучаныя ўверсе пяціканцовай зоркай і стужкай з чырвонай медзі. Да абеліскаў, якія ўвасабляюць сабой ідэю перамогі, вядуць своеасаблівыя прапілеі – архітэктурныя сцены з бронзавымі барэльефамі, якія адлюстроўваюць эпізоды баёў за горад. Шырокая парадная лесвіца пракладзена да вечнага агню, на мемарыяльных дошках назвы вайсковых часцей і злучэнняў, якім прысвоена ганаровае найменне «Маладзечанскіх», і партызанскіх найменняў.

ГОРАД МАЛАДЗЕЧНА МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС “ШТАЛАГ-342”

Адрас: г. Маладзечна, вул. Замкавая.

Каардынаты: 54.3225, 26.8734

Год заснавання: 1995 год.

У ліпені 1941 года на тэрыторыі былой Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі акупанты зладзілі лагер для савецкіх ваеннапалонных і грамадзянскіх, западозраных у сувязях з партызанамі, праз які да чэрвеня 1944 года прайшло звыш 80 тысяч савецкіх грамадзян, 33150 з іх загінулі. Людзей заганялі ў непрыстасаваныя халодныя баракі. Тут лютавалі эпідэміі, голад, меў месца канібалізм. Больш моцных вязняў ганялі на працу, а слабых марылі голадам або адразу забівалі. Большую частку забітых звозілі ў велізарныя ямы непадалёку ад лагера і засыпалі зямлёй, частку – спальвалі ў вогнішчах.

2 мая 1995 года да 50-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Шталаг-342” на месцы былога лагера для грамадзянскіх асоб і ваеннапалонных, які праіснаваў з 1941 па 1944 год.

Архітэктар Леанід Левін. Мемарыял уяўляе сабой шэры бетонны барак з вузкімі адтулінамі ў сценах, якія забраныя калючым дротам. Унутры мемарыяльнага комплексу знаходзіцца яма і вядучая ўверх лесвіца з “растучых” на прыступках чорнымі металічнымі ружамі. Вакол самога будынка размешчаны камяні з выбітымі на іх нумарамі. Кожная дэталь мемарыяла вельмі сімвалічная: калючы дрот – сімвал канцлагера, яма – пазначае месцы пахаванняў, кветкі – сімвалізуюць загінулых, а лесвіца пазначае дарогу ў вечнасць.

ГОРАД МАЛАДЗЕЧНА СЦЯНА ПАМЯЦІ

Адрас: г. Маладзечна, вул. Валынца

Каардынаты: 54.3225, 26.8734

Год заснавання: 1995 год.

“Сцяна памяці” ўстаноўлена ў памяць землякоў – маладзечанцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1989 годзе па праекце Белановіча Ю.Б. На сцяне з чырвонай цэглы змантаваныя памятныя дошкі з імёнамі загінуўшых і пахаваных у іншых месцах маладзечанцах

ГОРАД МАЛАДЗЕЧНА  ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ

Адрас: г. Маладзечна, вул. Драздовіча, сквер.

Каардынаты: 54.304433815537, 26.82117954628

Год заснавання: 1964.

У 1964 годзе на вуліцы Драздовіча, у скверы, усталяваны абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан, партыйных і савецкіх работнікаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усяго пахавана 385 чалавек, якія загінулі ў 1941-1944 гадах. Гэта чатырохгранны абеліск вышынёй 12,5 метраў, увянчаны пяціканцовай зоркай. На мармуровых плітах брацкай магілы навечна высечаны імёны герояў, загінуўшых у баях за гонар, свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Брацкая магіла абрамлена бетоннымі бардзюрамі і абсталявана разеткай для вечнага агню. Архітэктар А.П.Старчай.

У гэтую брацкую магілу 26 чэрвеня 1964 года былі перапахаваны астанкі воінаў і партызан, якія загінулі ў баях за вызваленне горада Маладзечна 5 ліпеня 1944 года.

5 ліпеня 1975 года ў брацкую магілу былі перапахаваныя астанкі савецкіх актывістаў.

ГОРАД МАЛАДЗЕЧНА МЕМАРЫЯЛЬНАЯ ДОШКА У ГОНАР ПАДПОЛЬНАЙ ГРУПЫ МОРЯКА

Каардынаты: 54.3225, 26.8734

Адрас: г. Маладзечна, на будынку чыгуначнага вакзала

Год заснавання: 29 кастрычніка 1978 г.

На часова акупаванай тэрыторыі было створана больш за 3 тысячы падпольных камсамольскіх арганізацый, якія ўносілі свой уклад у справу разгрому фашызму. Сярод іх баявой актыўнасцю вылучалася група, якая дзейнічала на чыгуначным вузле станцыі Маладзечна пад кіраўніцтвам Данііла Якаўлевіча Гярновіча, які працаваў перад пачаткам вайны слесарам у лакаматыўным дэпо. У склад групы ўваходзілі Іван Іванавіч і Навум Мікалаевіч Гярновічы, Аляксей Рыгоравіч і Мікалай Лявонцьевіч Капуцкія, Мікалай Сцяпанавіч Вышыдкевіч і Міхаіл Антонавіч Лушчык.

ГАРАДЗІЛАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (в. ГАРАДЗІЛАВА)

Адрас: в. Гарадзілава, вул. Акцябрская

Каардынаты:54.225500000225, 26.60919999978

Год заснавання: 1968

У скверы, каля будынка выканкама сельсавета. На ўшанаванне памяці 70 землякоў, якія загінулі за Радзіму ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1968 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна.

ГАРАДЗІЛАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (в. ПЕКАРЫ)

Адрас: в. Пекары, вул. Цэнтральная

Каардынаты: 54.248, 26.552899999835

Год заснавання: 1965

На ўшанаванне памяці 52 землякоў – воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1965 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна.

ГАРАДОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ ПАМЯТНЫ ЗНАК (в. ВАЎЧКІ)

Адрас: в. Ваўчкі

Каардынаты: 54.096699999705, 26.841499999625

Год заснавання: 2004

Ваўчкі – вёска ў Гарадоцкім сельсавеце. У сакавіку 1944 года акупанты спалілі 27 двароў і загубілі 13 жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавалася.

У 2004 годзе быў усталяваны памятны знак.

ГАРАДОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ ( аг. ГАРАДОК)

Адрас: аг. Гарадок

Каардынаты: 54.15299999965, 26.92120000038

Год заснавання:1965

У скверы. У Вялікую Айчынную вайну 33 землякі загінулі ў баях, 47 прапалі без вестак, 33 спалены жывымі, 28 расстраляны нямецка-фашысцкімі акупантамі.

У 1965 г. на ўшанаванне памяці землякоў пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам.

ГАРАДОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  БРАЦКАЯ МАГІЛА САВЕЦКІХ ВОІНАЎ І АХВЯР ФАШЫЗМУ (в. ЕРМАКІ)

Адрас: в. Ермакі

Каардынаты: 54.11719999988, 26.76239999956

Год заснавання:1961

У цэнтры вёскі. Пахаваны 10 воінаў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, і 145 жыхароў, расстраляных 26.06.1941 г. нямецка-фашысцкімі захоннікамі.

У 1961 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з вянком.

ГАРАДОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ, МЕСЦЫ МАСАВАГА ЗНІШЧЭННЯ (в. ВЫДРЫЧЫ)

Адрас: в. Выдрычы ля дарогі ў 1,7 км. ад вёскі

Каардынаты: 54.161300000195, 26.948099999815

Год заснавання:1998

11 ліпеня 1942 г. на гэтым месцы нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 900 мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.

У 1998 г. на месцы масавай гібелі людзей усталяваны помнік з надпісам на яўрэйскай мове.

ГАРАДОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  МЕМАРЫЯЛЬНАЯ ДОШКА НА НАДМАГІЛЬНЫМ КАМЕНІ БРАЦКАЙ МАГІЛЫ (в. ПАРАДОЎШЧЫНА)

Адрас: в. Парадоўшчына

Каардынаты: 54.21419999983, 26.94579999987

Год заснавання: 1957

24 снежня 1943 г. карнікі сагналі ў адзін дом жыхароў в. Парадоўшчына і іншых навакольных вёсак, у асноўным гэта былі жанчыны і дзеці. Дом узарвалі і спалілі разам з людзьмі.

У 1957 г. на месцы гібелі 35 мясцовых жыхароў быў усталяваны бетонны абеліск, а ў 1980 г. усталявалі камень-валун з мемарыяльнай дошкай, на якой нанесеныя імёны загінуўшых.

ГАРАДОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (в. ПРАНЧЭЙКАВА)

Адрас: в. Пранчэйкава, сквер

Каардынаты: 54.131500000125, 26.833500000325

Год заснавання:1986

На ўшанаванне памяці 52 землякоў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.

У 1986 г. пастаўлены абеліск.

ГАРАДОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ПАДПОЛЬШЧЫКАМ – АРГАНІЗАТАРАМ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА № 620 імя І.П.КУЗНЯЦОВА (в. ПРАНЧЭЙКАВА)

Адрас: в. Пранчэйкава

Каардынаты: 54.132099999915, 26.840899999835

Год заснавання:1978

У снежні 1941 г. палітрук 229-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі М.І.Грыбанаў і работнік Радашковіцкага лясгаса І.Р.Дубанос (кандыдат у члены КПСС, закатаваны фашыстамі ў 1942 г.) стварылі ў вёсцы падпольцую групу з воінаў Чырвопай Арміі, якія трапілі ў акружэнне і мясцовых жыхароў. 12.12.1941 г. адбыўся сход групы (15 чалавек).

Падпольшчыкі збіралі зброю, звесткі аб варожых гарнізонах у Радашковічах, Валожыне, Маладзечне, Ракаве, Пяршаі. Група М.І.Грыбанава ўстанавіла сувязь з падпольнай групай (10 чалавек), створанай камандзірам Чырвонай Арміі І.П.Кузняцовым у в. Белева Радашковіцкага р-на Вілейскай вобл, 13.04.1942 г. на базе абедзвюх груп арганізаваны партызанскі атрад (камандзір І.П.Кузняцоў, начальнік штаба М.І.Грыбанаў). Дзейнічаў на тэрыторыі Валожынскага р-на. За месяц былі ўзброены ўсе партызаны. Пасля разгрому паліцэйскага ўчастка ў Пяршаі акупанты ў маі 1942 г. кінулі на знішчэнне атрада больш за 200 карнікаў. Партызаны перабазіраваліся ў Налібоцкую пушчу. Каля в. Яцкава Валожынскага р-на атрад І.П.Кузняцова аб’яднаўся з атрадам № 620 (камандзір Я.З.Дук, загінуў; камісар І.П.Казак), створаным у красавіку 1942 г. у Заслаўскім р-не.

Аб’яднаны атрад № 620 (з жніўня 1943 г. імя І.П. Кузняцова) да жніўня 1942 г. дзейнічаў самастойна, пасля ў падпарадкаванні асобага злучэння партызанскіх атрадаў. Камандзіры І.П.Кузняцоў (чэрвень – верасень 1942 г., загінуў), С.П.Смірноў (верасень – снежань 1942 г.), В.А.Гаўрыкаў (снежань 1942 г. – студзень 1944 г.), А.В.Шыбін (студзень – ліпень 1944 г.); камісары І.П.Казак (чэрвень – снежань 1942 г.), С.А.Кузняцоў (снежань 1942 г. – студзень 1944 г.), Ф.Р.Сацкі (студзень – ліпень 1944 г.). У ліпені 1942 г. партызаны разграмілі калону нямецкіх войск на дарозе Рудня – Ярцава (Смаленская вобл.), у лістападзе 1942 г. – нямецка-паліцэйскі гарнізон у Вішневе, правялі 5 засад на шашэйных дарогах, больш за 60 дыверсій, знішчылі больш за 30 эшалонаў, узарвалі больш як 20 аўтамашын ворага, 10 мастоў і інш. На базе асобных атрадаў 620-га і 621-га (пазней імя В.П.Чкалава) у лістападзе 1942 г. створана партызанская брыгада імя В.П.Чкалава.

У 1978 г. у гонар падпольшчыкаў, якія стварылі партызанскі атрад імя І.П.Кузняцова і партызан гэтага атрада пастаўлены помнік – 2 гранітныя валуны.

ГАРАДОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (в. ПЯТРОЎШЧЫНА)

Адрас: в. Пятроўшчына

Каардынаты: 54.12780000037, 26.96630000005

Год заснавання: 1964

На ўшанаванне памяці 13 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

У 1964 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам.

КРАСНЕНСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК САВЕЦКІХ ВАЕННАПАЛОННЫХ (в. КРАСНАЕ)

Адрас: в. Краснае, вул. Башмакова

Каардынаты: 54.248091, 27.064137

Дата заснавання: 1965

Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан адкрыты 9 мая 1965 г., выраблены рабочымі саўгаса “Чырвонае” братамі Залімскімі. На фасаднай частцы абеліска надпіс: “1941-1945 гг. Тут пахаваныя 800 чалавек савецкіх ваеннапалонных, расстраляных і закатаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Сучаснікі і нашчадкі схіліце галовы перад тымі, хто мужна змагаўся і аддаў сваё жыццё за свабоду незалежнасць нашай Радзімы”.

КРАСНЕНСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК АХВЯРАМ ФАШЫЗМУ (в. КРАСНАЕ)

Адрас: в. Краснае, вул. Набярэжная

Каардынаты: 54.245900000285, 27.07479999972

Дата заснавання: 1953

5 сакавіка 1943 г. карнікі расстралялі 2000 мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, якія знаходзіліся ў гета в. Краснае. Трупы былі спалены ў сінагозе і ў суседнім хляве. У 1953 г. на месцы пахавання быў усталяваны бетонны абеліск, выраблены мясцовым умельцам У.А.Тонкавічам. У 1998 г. абеліск з бетону заменены на гранітны помнік з надпісамі на рускай і яўрэйскай мовах: “Вечная памяць беларускім яўрэям з в. Краснае і наваколля, па-зверску забітым, жыўцом спаленым фашысцкімі катамі. Ад пакінутых у жывых субратаў”

КРАСНЕНСКІ СЕЛЬСАВЕТ  БРАЦКІЯ МОГІЛКІ ВОІНАЎ І ПАРТЫЗАН (в. КРАСНАЕ)

Адрас: в. Краснае, на беразе возера, злева ад дарогі Маладзечна – Мінск

Каардынаты: 54.266100000115, 27.056300000045

Год заснавання: 1969

На заходняй ускраіне вёскі, справа ад аўтамабільнай дарогі Мінск – Маладзечна.

Брацкая магіла савецкіх воінаў. Пахаваны 19 воінаў, што загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні Маладзечаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1969 г. магіле на пастаўлена стэла.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Пахаваны 48 воінаў і 2 партызаны, якія памерлі ў 1944 г. ад ран. У 1969 г. па магіле пастаўлена стэла.

Брацкая магіла савецкіх лётчыкаў. Пахаваны экіпаж самалёта 108-га бамбардзіровачнага палка дзеяння: камандзір – малодшы лейтэнант М.С.Андрыякін, штурман – малодшы лейтэнант М.В.Грыгор’еў, стралок-радыст – старшы сяржант У.М.Русанаў, стралок – сяржант І.Дз.Няміра. 29.06.1944 г. , калі эскадрылля вярталася пасля бамбардзіроўкі тылоў ворага, яе атакавалі фашысцкія знішчальнікі. Экіпаж М.С.Андрыякіна мужна вёў няроўны бой. Гітлераўцы падбілі машыну, яна ўпала ў Чысцінскае балота. У канцы 1968 г. у час работы на балоце знойдзены астанкі лётчыкаў і рэшткі самалёта. 29.01.1969 г. экіпаж пахаваны на брацкіх могілках.

У 1969 г. на магіле пастаўлена стэла, на ёй – вінт ад знойдзенага самалёта. На тыльным баку стэлы радкі з вершаў вядомага чэшскага паэта В.Незвалы, прысвечаныя Чырвонай Арміі. За стэлай – макет ракеты.

КРАСНЕНСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ВОІНАМ – ВЫЗВАЛІЦЕЛЯМ (в. КРАСНАЕ)

Адрас: в. Краснае, плошча

Каардынаты: 54.247500000325, 27.07740000001

Дата заснавання: 1978

У ходзе Беларускай аперацыі 1944 г. 3-ці гвардзейскі Сталінградскі механізаваны корпус (генерал-лейтэнант танкавых войск В.Ц.Абухаў) атрымаў загад нанесці ўдар у напрамку в. Краснае і Маладзечна, перарэзаць шляхі адыходу буйных груповак нямецка-фашысцкіх войск. Непасрэдна на Краснае наступала 9-я гвардзейская механізаваная брыгада (палкоўнік П.І.Гарачаў). 02.07 і 03.07.1944 г. брыгада тройчы вызваляла, а потым пад націскам намнога большых сіл праціўніка пакідала Краснае, трымала абарону на Мінскай шашы. Раніцай 4 ліпеня ў бой за вёску ўступіла 31-я стралковая дывізія (генерал – маёр І.К.Шчарбіна) 16-га гвардзейскага стралковага корпуса. У выніку жорсткіх баёў 04.07.1944 г. Краснае было вызвалена.

У 1978 г. у гонар воінаў-вызваліцеляў пастаўлены помнік — танк на пастаменце.

КРАСНЕНСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (в. КРАСНАЕ)

Адрас: в. Краснае, вул. Сяргея Новікава, 1

Каардынаты:54.24919999958, 27.07840000026

Дата заснавання: 1965

На ўшанаванне памяці 63 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1965 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна, побач у 1978 г. – стэла з імёнамі загінуўшых.

КРАСНЕНСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК САВЕЦКІМ ТАНКІСТАМ (в. КРАСНАЕ)

Адрас: в. Краснае, вул. 1 Мая

Каардынаты:54.24980000027, 27.07840000026

Дата заснавання: 1974

На вуліцы 1 Мая, перад Домам культуры. У ходзе Беларускай аперацыі 1944 г. першая ў в. Краснае 02.07.1944 г. уварвалася танкавая рота (старшы лейтэнант Р.Р.Кіяшка) 45-га танкавага палка 9-й гвардзейскай механізаванай брыгады. У жорсткіх баях танкісты знішчылі 3 танкі, 6 гармат, 40 павозак, больш за 200 салдат і афіцэраў праціўніка, узарвалі 2 склады з гаручым і боепрыпасамі. Загінулі ўсе танкісты, жывы застаўся толькі Р.Р.Кіяшка. Тройчы паранены, ён гранатамі праклаў сабе шлях і выйшаў з акружэння. Званне Героя Савецкага Саюза Р.Р.Кіяшку прысвоена 24.03.1945 г.

У 1974 г. на ўвекавечанне подзвігу танкістаў і на ўшанаванне памяці загінуўшых пастаўлены помнік (скульпт. В.Сотнікаў, архіт. Ю.Ціханаў; бетон з чырвонай гранітнай крошкай; вышыня 3 м, памеры грані 25Х25 м) – стэла ў форме куба на апоры. На гранях куба гарэльефныя выявы жанчыны ў жалобе і эпізодаў бою, выкананыя ў экспрэсіўнай манеры. Ступеньчаты стылабат аб’ядноўвае стэлу з выкладзенымі шэрымі бетоннымі плітамі дарожкамі газона.

КРАСНЕНСКІ СЕЛЬСАВЕТ   БРАЦКАЯ МАГІЛА САВЕЦКІХ ВОІНАЎ І ЧЫГУНАЧНІКАЎ (ст.УША)

Адрас: ст.Уша

Каардынаты: 54.252900000235, 27.06740000021

Дата заснавання: 1976

Перад будынкам чыгуначнай станцыі пахавапы чыгуначнікі: машыніст Смірноў, качагары М.Р.Юшчук, І.І.Ліцераў, якія і загінулі 29.07.1944 г. пры дастаўцы войска і ўзбраення фронту, і 10 танкістаў (імёны не ўстаноўлены). У 1976 г. на магіле (паводле праекта П.У.Смалякова – машыніста Віцебскага лакаматыўнага дэпо) пастаўлены помнік – скульптура жанчыны ў жалобе.

ЛЕБЕДЗЕЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (аг. ЛЕБЕДЗЕВА)

Адрас: аг. Лебедзева, вул. Цэнтральная, сквер

Каардынаты: 54.313900000185, 26.70539999971

Дата заснавання: 1966

У цэнтры вёскі, у скверы. На ўшанаванне памяці 62 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1966 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна, абапал – 2 стэлы з імёнамі загінуўшых.

ЛЕБЕДЗЕЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ  СТЭЛА НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ (ЛЕБЕДЗЕВА – МАРКАВА)

Адрас: за 2,5 км справа ад аўтадарогі Лебедзева – Маркава

Каардынаты: 54.31419999963, 26.67940000041

Дата заснавання:1968

Месца пахавання 949 савецкіх грамадзян, расстраляных у ліпені 1942 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1968 г. на магіле ахвяр фашызму ўстаноўлена стэла з надпісам: “На гэтым месцы ў ліпені 1942 г. былі растрэляны і спалены 949 савецкіх грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці”. У 2005 г. абеліск з бетону заменены на помнік з мармуровай крошкі.

  ЛЕБЕДЗЕЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (аг. ЗАСКАВІЧЫ)

Адрас: аг. Заскавічы, вул. Цэнтральная

Каардынаты: 54.39899999995, 26.60940000001

Дата заснавання: 1965

У цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці 49 землякоў – воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1965 г. пастаўлены помнік — скульптура воіна. На пастаменце імёны загінуўшых.

МАРКАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ   ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (аг. МАРКАВА)

Адрас: аг. Маркава, вул. 17 Верасня

Каардынаты: 54.32820000043, 26.60839999976

Дата заснавання:1965

Насупраць будынка сярэдняй школы. На ўшанаванне памяці 58 землякоў – жыхароў вёсак Маркава, Юхавічы, Громавічы, Талуі, Беніца, Рэдзькі, Якавічы, Кавальцы, Кучкі, Скавародкі, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.

У 1965 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна ў жалобе.

МАРКАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ  БРАЦКАЯ МАГІЛА САВЕЦКІХ ВОІНАЎ, ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (в. КЛОЧКАВА)

Адрас: в. Клочкава, вул. Вясёлая

Каардынаты: 54.293500000125, 26.52219999963

Дата заснавання:1965

У скверы, каля былога будынка школы. Пахаваны 2 воіны, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні вёскі. Побач з магілай на ўшанаванне памяці 28 землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1965 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам. Побач з магілай знаходзіцца помнік у гонар 28 землякоў.

МАРКАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК У ГОНАР ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА імя М.І.КУТУЗАВА (в. ЛЕНКАЎШЧЫНА)

Адрас: 2.5 км ад в. Ленкаўшчына

Каардынаты: 54.29459999959, 26.47699999985

Дата заснавання: 1970

За 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Сакаліная Гара. Тут з мая 1942 г. да ліпеня 1944 г. знаходзілася база партызанскага атрада імя М.І.Кутузава брыгады імя К.Я.Варашылава, якая дзейнічала на тэрыторыі Вілейскай вобл. і Швянчонскага р-на Літоўскай ССР.

Атрад імя М.І.Кутузава створаны 20.07.1943 г. на базе дыверсійнай групы А.Ц.Супрагіна, што дзейнічала ў Ашмянскім р-не. Камандзір атрада В.С.Рылаў, камісары М.І.Зінакоў, А.І.Запявалаў, І.І.Піётух. Партызаны праводзілі баявыя аперацыі супраць акупантаў, рабілі дыверсіі, знішчалі тэлеграфна-тэлефонную сувязь. Толькі ў ліпені – кастрычніку 1943 г. атрад знішчыў 546 варожых салдат і афіцэраў, разграміў 4 гарнізоны, 4 гаспадаркі і 9 прадпрыемстваў ворага. У снежні 1943 г. разам з атрадамі «Знішчальнік» і імя А.Я.Пархоменкі ў цяжкім баі, які працягваўся некалькі гадзін, разграмілі буйны гарнізон у в. Шэметава.

У 1970 г. у гонар партызанскага атрада імя М.І.Кутузава пастаўлены помнік – сцяна Памяці ў выглядзе сімвалічнай зямлянкі.

МЯСОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ ПАМЯТНІК У ГОНАР МАЛАДЗЕЧАНСКАГА ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА ЛКСМБ

Адрас: в. Лазавец

Каардынаты: 54.365700000355, 26.86259999959

Дата заснавання: 1975

У Лазавецкім лесе, справа ад дарогі Маладзечна – Вілейка. Тут са жніўня 1941г. было месца сустрэч падпольшчыкаў і партызанскіх сувязных, а пасля стварэння Маладзечанскага падпольнага райкама ЛКСМБ праводзіліся яго пасяджэнні.

Да стварэння райкама камсамольскай работай на акупаванай тэрыторыі Маладзечанскага раёна кіраваў упаўнаважаны Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ В.Г.Доктараў.

04.12.1943г. Вілейскі падпольны абкам КП(б)Б зацвердзіў Маладзечанскі райкам ЛКСМБ, які дзейнічаў да 05.07.1944 г. Сакратары В.Г.Доктараў (04.12.1943 г. – 05.07.1944 г.), Усаў (04.12.1943 г. – 10.03.1944 г.), М.А.Агееў (10.03.1944 – 05.07.1944г.).

3 мая 1943 г. тут пачала выходзіць падпольная штодзённая газета Маладзечанскага РК КП(б)Б і партызанскага атрада імя Катоўскага “Чырвоны сцяг”. 75 партызанскіх сувязных распаўсюджвалі гэты друкаваны орган, тыраж якой быў 700 экз. Газета перадавалася з рук у рукі. У Маладзечне моладзевая патрыятычная група на чале з юнай сувязной Нінай Капуцкай расклейвала газеты, а таксама ўлёткі, карыкатуры на вуліцах горада. Ніна Капуцкая (“Сасонка”) – дачка вядомага партыйнага дзеяча А.Р.Капуцкага. Разам з ёй была ў падполлі і малодшая сястра Валя, а таксама Лёня і Вася Харужыкі. Самаму малодшаму Лёню Харужыку не было яшчэ і 13 гадоў. Патрыёты дзейнічалі пры самай строгай канспірацыі. Правалаў ні разу не было, хоць ворагі спрабавалі адшукваць юных барацьбітоў. Кожны з іх меў канкрэтнае заданне. Напрыклад, Ніне ўдалося ўладкавацца на біржу працы, адкуль яна выносіла і перадавала партызанам розныя бланкі дакументаў. Фіксавала куды адпраўляецца працоўная сіла, машыны. Усё гэта мела важнае значэнне для кіраўніцтва партызанскага атрада.

У горадзе дзейнічала таксама падпольная антыфашысцкая група В.Кезіка, які працаваў сакратаром гарадской управы. У лютым 1944 г. група перадала партызанам звесткі аб варожых сілах у горадзе. У паведамленні гаварылася, што ў горадзе знаходзіцца 2,5 тысячы нямецкіх салдат і афіцэраў, зенітная батарэя ўстаноўлена на дарозе Маладзечна – Вілейка, на поўдзень ад Маладзечна да Гелянова – шмат кулямётных гнёздаў, і шмат іншай каштоўнай інфармацыі.

Райком накіроўваў дзейнасць камсамольскіх арганізацый партызанскіх падраздзяленняў. Пад яго кіраўніцтвам з ворагам змагаліся некалькі падпольных гуртоў у Маладзечне. Грунтаваўся ў асобным партызанскім атрадзе імя Р.І.Катоўскага (камандзір М.С.Рудэнка, камісар Ю.А.Дзамашвілі).

У 1975 годзе на месцы, дзе праходзілі пасяджэнні падпольнага райкама ЛКСМБ, сустрэчы партызанскіх сувязных з падпольшчыкамі, пастаўлены дзве стэлы.

МЯСОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (в. МЯСАТА)

Адрас: в. Мясата, вул. Гагарына

Каардынаты: 54.28079999992, 27.03719999968

Дата заснавання: 1967

У парку. На ўшанаванне памяці 136 землякоў – воінаў, партызан, ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1967 г. пастаўлены помнік – на насыпным кургане скульптурная кампазіцыя: воін трымае на руках забітага таварыша. Справа – сцяна памяці з імёнамі землякоў.

МЯСОЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  МАГІЛА АХВЯР ФАШЫЗМУ (в. ЗАГОРСКАЕ)

Адрас: в. Загорскае, вул. Новая

Каардынаты: 54.28619999983, 26.993299999595

Дата заснавання: 1974

У цэнтры вёскі. Пахаваны 22 жыхары, расстраляныя і спаленыя ў 1943 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1974 г. на магіле пастаўлена стэла.

АЛЯХНОВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ   ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (аг. АЛЯХНОВІЧЫ)

Адрас: аг. Аляхновічы, вул. Маладзёжная

Каардынаты: 54.15239999986, 27.10810000021

Дата заснавання: 1958

За чыгункай. На ўшанаванне памяці 31 земляка, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.

У 1958 г. пастаўлена стэла.

АЛЯХНОВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  АБЕЛІСК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ (в. ДУБРАВА)

Адрас: в. Дубрава, ля ўезду з боку Аляхновічы – Дубрава

Каардынаты: 54.094376, 27.093009

Дата заснавання: 1956

У 1956 г. на месцы пахавання ўстаноўлены трохграневы абеліск з бетону. У брацкай магіле пахавана 26 воінаў і партызан, загінуўшых у баях з фашыстамі ў 1941-1944 гг. На брацкай магіле надпіс: “Схіліце галовы перад памяццю воінаў, якія загінулі смерцю герояў у Вялікай Пераможнай Бітве з фашызмам у 1941-1945 гг.”. Помнік гісторыі – абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

ПАЛАЧАНСКІ СЕЛЬСАВЕТ МАГІЛА КАСЦЮЧЕНКА А.І.

Адрас: в. Груздава, могілкі

Каардынаты: 54.242441, 26.774125

Дата заснавання: 1984

Абеліск с надпісам: “Здесь похоронен Анатолий Костюченко, воин Красной Армии погибший в неравной схватке с врагом в первые дни фашистского нашествия на нашу землю. Вечная Слава Герою” устаноўлены на месцы пахавання савецкага воіна, загінуўшага ў чэрвені 1941 г.

ПАЛАЧАНСКІ СЕЛЬСАВЕТ ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (в. ЛІТВА)

Адрас: в. Літва, ля аўтамабільнай дарогі Маладзечна – Валожын

Каардынаты: 54.221700000355, 26.6580000001

Дата заснавання: 1965

На ўшанаванне памяці 61 земляка, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1965 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам. Побач – 2 стэлы з імёнамі загінуўшых.

РАДАШКОВІЦКІ ПАССАВЕТ  ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (г.п. РАДАШКОВІЧЫ)

Адрас: г.п. Радашковічы, у скверы

Каардынаты: 54.15980000027, 27.23439999966

Год заснавання: 1965, 2005

Абеліск. У памяць аб 38 земляках – воінах і партызанах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вышыня 3м.

РАДАШКОВІЦКІ ПАССАВЕТ  ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ (г.п. РАДАШКОВІЧЫ)

Адрас: г.п. Радашковічы, на могілках

Каардынаты: 54.1499999998, 27.249299999695

Год заснавання: 1956

Скульптура воіна. Пахавана 229 воінаў і 21 партызан, якія загінулі пры вызваленні раёна ў 1944 годзе. Вышыня 2 м.

У брацкай магіле пахаваны воіны 26-й стралковай дывізіі 8-га гвардзейскага стралковага корпуса, 31-й стралковай дывізіі 16-га гвардзейскага стралковага корпуса, 5-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 2-й Гвардзейскай Арміі, 9-й гвардзейскай механізаванай брыгады 3-га Беларускага фронту, якія загінулі пры вызваленні п. Радашковічы і памерлыя ад ран.

Помнік усталяваны ў 1956 г., а ў 1992 г. ўстаноўлена скульптура воіна; праект тыражаваны. Помнік гісторыі – абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

РАДАШКОВІЦКІ ПАССАВЕТ  ПОМНІК АХВЯРАМ ФАШЫЗМУ (г.п. РАДАШКОВІЧЫ)

Адрас: г.п. Радашковічы, пер. Полацкі

Каардынаты: 54.16040000006, 27.246099999615

Год заснавання: 1947

Бетон. Стэла. Пахавана 860 мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, расстраляных фашыстамі 11.03.1942 г., вышыня 2 м.

11 сакавіка 1942 г. карнікі расстралялі і спалілі ў хляве па завулку Чырвонаармейскім (цяпер Полацкаму) 860 мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці: мужчын, жанчын і дзяцей. У 1947 г. на магіле ахвяр фашызму ўстаноўлены дзве каменныя стэлы на адным пастаменце. На левай стэле выбіты надпіс на рускай мове: «Вечная памяць. 860 габрэяў па-зверску забітых нямецкімі катамі 11.03.1942 п. Радашковічы», на правай стэле: дзве шасціканцовы зоркі і тэкст на яўрэйскай мове.

РАДАШКОВІЦКІ ПАССАВЕТ  ПОМНІК АХВЯРАМ ФАШЫЗМУ (РАДАШКОВІЧЫ)

Адрас: г.п. Радашковічы, каля школы-інтэрната

Каардынаты: 54.16099999985, 27.23320000008

Год заснавання: 1947

Бетон. Абеліск. Пахавана 340 мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, расстраляных фашыстамі 07.03.1943 г., вышыня 2м.

Магіла ахвяр фашызму размешчана ў двары школы-інтэрната. У 1947 г. на магіле ахвяр фашызму ўстаноўлены дзве каменныя стэлы на адным пастаменце. На левай стэле выбіты надпіс на рускай мове: «Вечная памяць. 340 габрэяў па-зверску забітых нямецкімі катамі 07.03.1943 г.п. Радашковічы», на правай стэле: дзве шасціканцовы зоркі і тэкст на яўрэйскай мове.

ПОМНІК ЭКІПАЖУ ГАСТЭЛЫ

Адрас: на 50-м кіламетры шашы Мінск – Вільнюс, за 0.5 км на захад ад г.п. Радашковічы.

Каардынаты: 54.1670, 27.2203

Год заснавання: 1976

Гастэла Мікалай Францавіч (06.05.1907-26.06.1941), Герой Савецкага Саюза (1941). У пачатку Вялікай Айчыннай вайны капітан Гастэла камандаваў бамбардзіровачнай авіяэскадрылляй на Заходнім фронце, з 22.06.1941г. удзельнічаў у бамбардзіроўцы танкавых і механізаваных калон праціўніка на тэрыторыі Беларусі. 24.06.1941, знаходзячыся на зямлі, агнём з бартавога кулямёта свайго бамбардзіроўшчыка збіў варожы самалёт. 26.06.1941 г. падчас руху варожай танкавай калоны на шашы Маладзечна – Радашковічы Гастэла з членамі экіпажа штурманам А.А.Бурдзянюком, стралком Г.М.Скарабагатым і стралком-радыстам А.А.Калініным накіраваў свой падпалены самалёт на скопішча варожых танкаў, аўтамашын, бензацыстэрн і нанёс ворагу вялікія страты. Члены экіпажа пасмяротна ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, а камандзіру экіпажа М.Ф.Гастэла пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Астанкі самалёта захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны.

РАДАШКОВІЦКІ ПАССАВЕТ  ПОМНІК Н.Ф.ГАСТЭЛА (г.п. РАДАШКОВІЧЫ)

Адрас: г.п. Радашковічы, у скверы

Каардынаты: 54.15960000004, 27.23619999993

Год заснавання: 1954

Бронза. Бюст. Герою Савецкага Саюза Н.Ф.Гастэла, які здзейсніў у гады Вялікай Айчыннай вайны (26.06.1941 г.) подзвіг. Скульптар З.Азгур. Вышыня 1,5 м.

РАДАШКОВІЦКІ ПАССАВЕТ  ПОМНІК Н.Ф. ГАСТЭЛА (г.п. РАДАШКОВІЧЫ)

Адрас: г.п. Радашковічы, каля школы – інтэрната

Каардынаты: 54.161099999965, 27.23260000029

Год заснавання: 1976

Бетон. Бюст. Герою Савецкага Саюза Н.Ф.Гастэла. Скульптар А.Анікейчык. Вышыня 2,5 м.

РАДАШКОВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (аг. ГРАНІЧЫ)

Адрас: аг. Гранічы, перасячэнне вуліц Маладзёжная, Мінская і Падлеская

Каардынаты: 54.227299999595, 27.179300000195

Год заснавання:1965

На ўшанаванне памяці 98 землякоў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.

У 1965 г. пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам. Каля падножжа дошка з імёнамі загінуўшых.

РАДАШКОВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  АБЕЛІСК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ (в. РАДЗЕЎЦЫ)

Адрас: в. Радзеўцы, каля дома № 6

Каардынаты: 54.252410, 27.162476

Год заснавання: 1956

04.07.1944 г. нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі 5 мірных жыхароў і спалілі в. Радзеўцы (41 двор). У 1956 г. на  магіле ахвяр фашызму ўстаноўлена стэла. У 1985 г. на абеліску была заменена мемарыяльная дошка з імёнамі загінуўшых.

РАДАШКОВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  БРАЦКАЯ МАГІЛА АХВЯР ФАШЫЗМУ (в. СЫЧЭВІЧЫ)

Адрас: в. Сычэвічы, старыя могілкі

Каардынаты: 54.214099999715, 27.23059999979

Год заснавання: 1965

Са сведчанняў Ганны Антонаўны Рудзь, жыхаркі вёскі Сычэвічы: “Нямецкія карныя атрады неаднаразова рабілі налёты на вёску Сычэвічы. Працаздольных хапалі і адпраўлялі ў Германію. Дамы спальвалі і расстрэльвалі сялян. Сярод мужчын, жыхароў вёскі, было ўладкована дзяжурства за вёскай, каб дзяжурны мог папярэдзіць, калі ідуць немцы.

У канцы лета 1943 года нямецкія карныя атрады зладзілі аблаву на партызан. Яны абстралялі вёску і паранілі Пракопа Смалонскага і ляснічую Кацярыну. Яны памерлі ад ран. Уварваўшыся ў вёску, немцы спалілі дамы Фёдара Смалонскага, Надзеі Куліны, Рыгора Кажуры.

Глыбокай восенню 1943 года ў вёску, на досвітку, зайшла група немцаў з двума танкамі з боку Радашковічаў. Праз некалькі гадзін да яе далучылася другая група з Краснага. Усіх сялян выгналі на вуліцу. Пачалі збіваць. Пасярод вёскі паставілі кулямёты.

Ударамі прыкладаў ўвесь натоўп загналі ў дом селяніна Максіма Забаронка. Я з васьмігадовай дачкой Верай, схавалася ў гэтым доме за печкай, пад полаг. Немцы сталі закідваць дом гранатамі. Калі ў хаце сціхлі стогны і крыкі, яны сталі кідаць у вокны салому. Дом падпалілі. Які ляжаў на ложку, хворы старык Томаш Рудзь, прасіў немцаў, каб яго застрэлілі, але яны працягвалі сваю справу.

Выскокваючых у вокны з палаючага дома немцы тут жа расстрэльвалі. Калі полымя стала падбірацца да месца, дзе я сядзела, я выпаўзла і прабралася са сваёй дачкой Верай да акна, які выходзіў на агарод. Толькі я выглянула з акна, як на мяне замахнуўся гранатай нямецкі салдат, які стаяў непадалёк. Я адхіснулася. У гэты час Вера заплакала і сказала:”Мама, я душуся”. Дымам напоўніўся ўвесь дом, і я, не памятаючы сябе, выскачыла ў акно. Я страціла прытомнасць…

…У гэты ж дзень мяне выцягнулі з калодзежа сяляне. Верагодна, я ў бяспамяцтве звалілася ў калодзеж і тым ўратавалася. У мяне была прастрэленая нага. Немцы стралялі па мне, калі я выскачыла з акна. Рукі, ногі і твар былі моцна абпаленыя. Пасля гэтага я паўгода ляжала ў бальніцы.

Усяго, кажуць, у гэтым доме загінула больш за сорак чалавек. Выратавалася толькі я. Мая дачушка Вера таксама загінула. З усёй вёскі застаўся толькі адзін дом на ўскраіне, і тое абгарэлы.”

На магіле ахвяр фашызму, якіх забілі карнікі, пастаўлены абеліск.

1965 г. Бетон. Пахаваны 86 мірных жыхароў в. Сычэвічы, расстраляных фашыстамі ў 1943 г. Вышыня 3 м.

РАДАШКОВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ  МАГІЛА КАМАНДЗІРА ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА В.Т.БРЭЧКА (в. УДРАНКА)

Адрас: в. Удранка

Каардынаты: 54.224443, 27.288635

Год заснавання: 1986

На месцы пахавання ўсталяваны камень-валун з надпісам на мемарыяльнай дошцы: “27 мая 1945 года пры разгроме фашысцкага гарнізона гераічна загінуў камандзір партызанскага атрада “Грозны” брыгады “Штурмавая” Васіль Брэчка”.

ХАЖОЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (аг. ХАЖОВА)

Адрас: аг. Хажово, вул. Савецкая

Каардынаты: 54.24459999969, 26.83720000008

Год заснавання: 1965

У цэнтры вёскі, у скверы. На ўшанаванне памяці 74 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, і жыхароў вёскі, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі.

У 1965 г. пастаўлены абеліск.

ХАЖОЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (аг. ХОЎХЛАВА)

Адрас: аг. Хоўхлава, у скверы

Каардынаты: 54.1639999997, 26.765699999755

Год заснавання: 1965

У Вялікую Айчынную вайну 46 вяскоўцаў загінулі на франтах, 5 савецкіх актывістаў расстраляны нямёцка-фашысцкімі акупантамі ў 1941 г., 8 партыйных і савецкіх работнікаў загінулі ў 1944-49 гг. у барацьбе супраць ворагаў Савецкай улады.

У 1965 г. на ўшанаванне памяці загінуўшых пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам

ЦЮРЛЁЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ЭКІПАЖУ Ф.А. СЕЛЯЗНЕВА (в. НАСІЛАВА – в. ДАМАШЫ)

Адрас: в. Насілава – в. Дамашы

Каардынаты: 54.32080000002, 26.76780000037

Дата заснавання: 1975

На ўсходняй ускраіне вёскі, справа ад аўтамабільнай дарогі на Маладзечна. 02.07.1944 г. эшалоны з жывой сілай і ваеннай тэхнікай ворага ў раёне станцыі Маладзечна былі атакаваны штурмавікамі 952-га авіяпалка 311-й штурмавой авіядывізіі. У час бою экіпаж самалёта Іл-2 у складзе памочніка камандзіра палка капітана Ф.А.Селязнёва (нарадзіўся ў 1908 г., с. Мітраполле Бондарскага р-на Тамбоўскай вобл.) і паветранага стралка А.Г.Сцяпанава (нарадзіўся ў 1918 г., г. Карабанава Ўладзімірскай вобл.) атрымаў заданне знішчыць браняпоезд. Самалёт, атакаваны знішчальнікамі праціўніка, загарэўся. Ахопленую полымем машыну Ф.А.Селязнёў накіраваў на скопішча варожай тэхнікі.

У 1975 г. на месцы подзвігу пастаўлены гранітны камень, на якім дошка з надпісам.

ЦЮРЛЁЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК САВЕЦКІМ ВОІНАМ, ПАРТЫЗАНАМ, ЗЕМЛЯКАМ (в. НАСІЛАВА)

Адрас: в. Насілава, вул. Савецкая

Каардынаты: 54.31460000009, 26.77850000007

Год заснавання: 1971

Справа ад аўтамабільнай дарогі на Маладзечна. На ўшанаванне памяці воінаў-вызваліцеляў, партызан, якія загінулі ў барацьбе з ворагам на тэрыторыі раёна, а таксама землякоў, што аддалі жыццё за Радзіму ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1971 г. пастаўлены помнік: абеліск з зоркай і барэльефнай выявай салдата са сцягам; справа ад абеліска сцяна Памяці з трыма дошкамі, на якіх ушанаваны воінскія фарміраванні, партызанскія брыгады, што ўдзельнічалі ў вызваленні Маладзечна, а таксама памяць 21 земляка.

ЦЮРЛЁЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ   МЕМАРЫЯЛЬНАЯ ДОШКА НА МЕСЦЫ ПАДЗЕННЯ САМАЛЁТА (в. ЦЮРЛІ)

Адрас: в. Цюрлі

Каардынаты: 54.282272, 26.820829

Год заснавання: 1982

У 1982 г. на месцы падзення савецкага самалёта-бамбардзіроўшчыка і гібелі яго экіпажа 21.07.1944, усталяваны камень-валун з надпісам на мемарыяльнай дошцы: “За нашу савецкую Радзіму! На гэтым месцы 21 ліпеня 1944 г.гераічна загінуў у баі экіпаж самалёта-бамбардзіроўшчыка. Імёны іх невядомыя, подзвіг бессмяротны”.

ЦЮРЛЁЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК ЗЕМЛЯКАМ (в. ЦЮРЛІ)

Адрас: в. Цюрлі, вул. Маладзечанская, 1

Каардынаты: 54.281700000055, 26.814299999845

Год заснавання: 1966

Каля будынка канторы сельсавета. На ўшанаванне памяці 42 землякоў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.

У 1966 г. пастаўлены абеліск .

ЧЫСЦІНСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК АХВЯРАМ ФАШЫЗМУ (в. АСАВЕЦ)

Адрас: в. Асавец

Каардынаты: 54.26860000029, 27.123299999695

Год заснавання: 1965

20 кастрычніка 1943 г. у 6 часоў раніцы нямецка-фашысцкія захопнікі ачапілі вёску, усіх жыхароў сагналі да царквы і па спісе пачалі апытваць пра партызанаў. Людзі маўчалі, нічога не далі і здзекі над людзьмі. Раз’юшаныя гітлераўцы расстралялі мужчын. Жанчын сагналі ў хлеў, туды ж загадалі занесці трупы забітых і спалілі. Загінула 20 чалавек, вёска была спалена.

У 1965 г. на магіле ахвяр фашызму ўсталяваны бетонны абеліск, з надпісам на мемарыяльнай дошцы: “На гэтым месцы 20 кастрычніка 1943 г. былі жыўцом спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі жыхары в. Асавец”.

ЧЫСЦІНСКІ СЕЛЬСАВЕТ  ПОМНІК У ГОНАР ПАРТЫЗАНСКАЙ БРЫГАДЫ ІМЯ М.Ф.ФРУНЗЕ (в. РАЁЎКА)

Адрас: в. Раёўка, вул. Леніна

Каардынаты: 54.303795, 27.22338

Дата заснавання: 1975

Вул. Леніна, перад Домам культуры. Партызанская брыгада імя М.В.Фрунзе створана ў студзені 1943 г. на базе асобных атрадаў “За Радзіму”, імя К.Я.Варашылава, “Камсамолец” (дзейнічалі з лета 1942 г.) і дыверсійных груп І.І.Міроненкі і С.Трацэўскага. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Радашковіцкага, Ільянскага р-наў Вілейскай вобласці і Лагойскага р-на Мінскай вобласці. Камандзіры брыгады М.М.Багатыроў (студзень – май 1943 г.), А.М.Захараў (май – верасень 1943 г., загінуў), Э.Л.Смаленскі (верасень 1943 г. – ліпень 1944 г.); камісары І.І.Міроненка (студзень 1943 г. – студзень 1944 г.), П.М.Шалкоўскі (студзень – сакавік 1944 г.), М.В.Чарапанаў (сакавік – ліпень 1944 г.). Партызаны брыгады вялі баявыя аперацыі на чыгуначных участках Маладзечна – Вілейка, Маладзечна – Мінск, грамілі гарнізоны гітлераўцаў ў вёсках Раёўка, Хаценчыцы, Ілья, Вязынь, Паперня, Раманаўцы, У студзені 1944 г. народныя мсціўцы падарвалі электрастанцыю ў Маладзечне, 7 разоў перарэзвалі падземны тэлефонны кабель, які звязваў нямецкі фронт з Берлінам. Карнікі некалькі разоў беспаспяхова блакіравалі брыгаду. 28.06.1944 г. партызаны брыгады разграмілі варожыя гарнізоны ў Раёўцы, Ільі і Вязыні і ўтрымлівалі вёскі да падыходу часцей Чырвонай Арміі. На дзень злучэння з Чырвонай Арміяй (01.07.1944 г.) брыгада абяднала 4 атрады: “За Радзіму”, імя К.Я.Варашылава, “За Савецкую Беларусь” і “Чырвоны сцяг” (844 партызаны). У 1975 г. у гонар партызанскай брыгады імя М.В.Фрунзе ўстаноўлены камень-валун, на якім дошка з памятным надпісам.

КРАСНЕНСКІ СЕЛЬСАВЕТ 

ПОМНІК НА МЕСЦЕ СПАЛЕНАЙ ВЁСКІ САКАЎШЧЫНА

Адрас: 1,6 км. ад в.Крыніца

Каардынаты: 54°17′19″ с. ш. 26°57′27″ в. д.

Дата заснавання: 1973

11 сентября 1943 года фашисты в ходе карательной операции сожгли вместе с жителями деревню Саковщина. В огне погибли 12 жителей деревни.После войны деревня не возродилась. В 1973 году на месте сожженной деревни насыпан курган, на вершине которого поставлена стела.

Сакаўшчына-сястра Хатыні

Цяпер гэтая мясцовасць непазнавальна змянілася. Замест балот і кустоў шырока раскінуліся меліярацыйныя палі калгаса “Усход”. Да Велікай Отчыннай вайны на адным з узгоркаў стаяла невялікая вёсачка Сакаўшчына, а побач быў хутар Клайдуці.У час Вялікай Айчыннай вайны дарослае насельніцтва па магчымасці аказвала дапамогу партызанам у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пра гэта даведаліся акупанты, і ў адзін восеньскі дзень вёска Сакаўшчына і хутар Клайдуці зніклі з зямлі. Фашысцкія карнікі спалілі іх разам з людзьмі, якія не паспелі схавацца.

Цяпер на месцы былой вёскі насыпаны курган, на якім усталяваны абеліск з надпісам: «Вёска Сакаўшчына 11 лістапада 1943 г. цалкам знішчана фашысцкімі карнікамі. Памятайце ўсе!»