23 красавіка супрацоўнікі філіяла №7 “Гарадская бібліятэка” арганізавалі творчую сустрэчу пад назвай “Пакланюся маёй Беларусі”. Вучні 9-х класаў ДУК “Сярэдняя школа №1” сустрэліся з цікавай і таленавітай жанчынай, членам Мінскага абласнога саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтам, публіцыстам і проста цудоўным чалавекам Тамарай Іванаўнай Бярэзінай. Удзельнікі даведаліся аб творчым шляху паэткі, яе першых публікацыях у калектыўных зборніках паэзіі, працы ў “Часопісе Віленшчыны” і як вынік – у свет выйшлі тры самастойных зборніка паэзіі. З гэтымі творамі дзеці змаглі пазнаёміцца на праглядзе літаратуры, які адлюстроўваў творчасць аўтара. Тамара Іванаўна шмат публікуецца ў перыядычных выданнях, такіх як “Літаратура і мастацтва”, “Маладзечанская газета”. Апошняя кніжка “Янка едзе на кані” – прысвечана дзіцячай аўдыторыі, а першымі і галоўнымі чытачамі былі ўнукі Тамары Іванаўны, ад іх яна і атрымала натхненне. Удзельнікі пачулі пра радавод паэткі, які вядзецца з пачатку дваццатага стагоддзя, пачаў яго знакаміты дзед Тамары Іванаўны – Бітэль.П.І, і сення яна з гонарам працягвае яго працу. На сустрэчы гучалі вершы, задваліся пытанні і ствараліся дыялогі. Было цікава, кранальна і пазнавальна. На працягу ўсей сустрэчы чырвонай рысай прайшло безумоўнае каханне да сваёй малой радзімы, якое і натхняе да творчасці паэта.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.