Пазнавальна-забаўляльная праграма “Мая Беларусь”

размещено в: Новости | 0

2 верасня ў Турэц-Баярскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства да Дня беларускага пісьменства. Для чытачоў была арганізавана выстава кніг, прысвечая светачам беларускай культуры. Яркая вокладка, прыгожыя малюнкі і вялікія літары прыцягнілі ўвагу да кніг. Прыйшлі вучні на віктарыну-прэзентацыю, каб паказаць свае веды ў гэтай галіне, а правялі час у цікавай гутарцы аб Беларусі і помніках, якія існуюць у нашай краіне. Даведаліся пра цудоўную літару “Ў”, аналагам якой няма ні ў адным алфавіце. З вялікай цікавасцю знаходзілі адказы на пытанні крыжаванкі “Ў”. Дзеці былі ўражаны назвай, якая азначае форму будынка НББ. А вы ведаеце, што «алмаз» – гэта ромбакубаактаэдр? І з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны-прэзентацыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства.

Оставить ответ