25 красавіка ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла акцыя “Бібліяноч”, прымеркаваная да 85-годдзя Маладзечанскага раёна “Зямля, дзе пачаўся мой лёс”.
Гасцей мерапрыемства чакалі гульні, віктарыны, інтэрактыўныя выставы, творчыя майстэрні, музычныя віктарыны, літаратурна-краязнаўчыя гульні, фотазоны, фотасушка, літаратурная шыфроўка і інш.
Трэба было атрымаць маршрутны ліст і прайсці па ўсіх лакацыях. На станцыях наведвальнікі ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, якія асвятлялі гісторыю раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасляваенныя гады, прамысловасць раёна, гісторыю і культурнае жыццё.
Аддзел маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы падрыхтаваў для наведвальнікаў бібліяночы пазнавальна-забаўляльную праграму “Старонкі гісторыі”. Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з выдатнымі пісьменнікамі Маладзечанскага раёна з дапамогай літаратурнай карты, наведаць вядомыя мясціны маладзечаншчыны, паўдзельнічаўшы ў гульнях “Жамчужыны Маладзечаншчыны” і “Краязнаўчыя маршруты”. А яшчэ цікавасць выклікалі крыжаванкі па творах пісьменніка Янкі Галубовіча, гульня “Літаратурная складанка” па творчасці Максіма Бандановіча, фотасушка са здымкамі горада Маладзечна былых гадоў.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.