Пазнавальна-гульнёвая праграма “Казачная краіна Беларусь”

размещено в: Новости | 0

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў сельскай інтэграванай бібліятэцы аг. Выверы прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дню. Была аформлена міні-выстава вырабаў ручной работы. У бібліятэку запрасілі выхавацеля ДУА “Выверскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна”, якая правяла майстар-клас па лепцы салёным цестам. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала ўдзельнікам гісторыю ўзнікнення гэтага свята і правяла экскурсію па выставе-музеі “Сакрэты прадметаў мінулага”. Пасля экскурсіі ўдзельнікі ляпілі з цеста герояў беларускіх народных казак – яны самі мясілі, ляпілі і фармавалі фігуркі.

Оставить ответ