Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вучацца маладыя літаратары, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых прац. Гэта ў поўнай меры адносіцца да Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа.
10 лютага супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча правялі для членаў клуба “Кніжны гурман” літаратурную гасцёўню “Пад шолах старонак”, прымеркаваную да 105-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў – Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа.
Мерапрыемства пачалося з агляду біяграфій, твораў аўтараў і звязаных з імі месцаў. Затым члены клуба прынялі ўдзел у віктарыне “Знаёмыя імёны на кніжнай палічцы” пад час якой здзейснілі падарожжа па жыццёвых і творчых сцяжынках Шамякіна і Мележа, даведаліся аб цікавых фактах з біяграфіі пісьменнікаў, успомнілі некаторых герояў з іх твораў.
Для гасцей была арганізавана кніжная выстава “Імёны на вокладцы”, на якой можна можна было не толькі ўбачыць і ўспомніць творы Івана Мележа і Івана Шамякіна, але ўзяць і перачытаць ізноў некаторыя іх раманы, апавяданні, аповесці ці п’есы.
Па традыцыі, усе ўдзельнікі ў канцы мерапрыемства атрыммалі невялічкія сувеніры – каляндарыкі з выявай Івана Шамякіна і Івана Мележа. Пакідаючы сустрэчу, члены клуба адзначылі нязменную цікавасць чытачоў да кніг аўтараў. Чытаючы творы Шамякіна і Мележа, перачытваючы старонку за старонкай, можна пазнаць ўсё больш і больш пра беларускі народ і яго гісторыю.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.