13 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі-філіяла №2 арганізавалі для дзяцей летняга аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна» сустрэчу з мясцовай пісьменніцай «Пад знакам паэзіі і дабрыні». У госці да дзяцей завітала паэтка Аўсяннікава Тамара Іванаўна, актыўны удзельнік літаратурнага аб’яднання «Купалінка», член клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца», дыпламантка міжнародных конкурсаў, былы настаўнік нямецкай мовы. Яна піша вершы для дзяцей і дарослых, а таксама кароткія апавяданні ўспамінаў пра дзяцінства, друкуецца на старонках “Маладзечанскай газеты”, а зараз актыўна рыхтуецца да выдання сваіх трох зборнікаў вершаў.
Пісьменніца расказала дзецям пра сябе, сваіх бацькоў і сям’ю. З вялікай цікавасцю школьнікі слухалі гісторыі з дзяцінства і школьнага жыцця Тамары Іванаўны, а таксама пра цікавыя выпадкі з падарожжа ў Грэцыю. З вялікай увагай слухалі дзеці і вершы пісьменніцы з новага зборніку «Спакуса», весела адгадвалі рыфмаваныя загадкі пра кветкі і дрэвы, і з асаблівай асалодай удзельнічалі ў вясёлай “фізхвілінцы” ад аўтара. Тамара Іванаўна ўжо не ўпершыню з’яўляецца госцем нашай бібліятэкі і як заўсёды, мерапрыемствы з яе ўдзелам праходзяць вельмі весела, цікава і пазнавальна. Не стала выключэннем і гэтае мерапрыемства, школьнікі цікава і весела правялі час, атрымалі салодкія пачастункі, а для Тамары Іванаўны супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі памятны падарунак, а дзеці падаравалі букет кветак.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.