Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечна — штогадовая яркая культурная падзея, якая аб’ядноўвае лепшых творцаў краіны, у тым ліку і паэтаў.
Пасля традыцыйнага наведвання Вязынкі, паэтычная дэлегацыя на чале з Аленай Стэльмах, першым намеснікам старшыні СПБ, накіравалася ў Маладзечанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Максіма Багдановіча, каб папрысутнічаць на адкрыцці выставы маладзечанскіх мастакоў “Маладзечанскія літаратурныя мясціны”. А яшчэ зрабіць падарунак бібліятэцы ад дэлегацыі СПБ — Анталогію літаратур краін СНД. Гэта ўнікальнае выданне знойдзе дастойнае месца на бібліятэчнай паліцы, а чытач атрымае магчымасць паглыбіцца ў свет вялікіх ведаў, праз літаратуру здзейсніць шматлікія падарожжы ў краіны свету.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.