11 студзеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №2 для вучняў 3 “А” класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна» прайшоў літаратурны куфэрак па творах нашага земляка, пісьменніка, празаіка, публіцыста Я. Галубовіча “Падарожжа ў свет прыроды”. На мерапрыемства быў запрошаны Міхась Міхасевіч Казлоўскі – пісьменнік, краязнаўца і добры сябра Янкі Галубовіча.
Міхась Казлоўскі пазнаёміў школьнікаў з біяграфіяй Я. Галубовіча, распавёў пра яго жыццёвы і творчы шлях. Прадставіў увазе ўдзельнікаў кнігі Я. Галубовіча, у якіх шмат апавяданняў пра прыгожыя і непаўторныя краявіды роднай Бацькаўшчыны. Творы Янкі Галубовіча вучаць любіць і берагчы прыроду, а таксама спрыяюць развіццю назіральнасці і цікаўнасці ў дзяцей. Займальныя і цікавыя казкі пісьменніка вучаць маленькіх чытачоў дабру і сяброўству.
Мерапрыемства суправаджалася праглядам прэзентацыі пра жыццё і дзейнасць Янкі Галубовіча. Затым школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне па творах пісьменніка і задавалі свае пытанні.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.