Новы год самае любімае, добрае, казачнае свята, гэта заўсёды цуд, чароўнае ператварэнне, прыгоды і дзіўныя перамены.
Напярэдадні зімовых свят і навагодніх канікул зала мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі наведала вучняў аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Маладзечна” і прапанавала адправіцца ў казачны круіз “Падарожжа ў зімовае царства”.
Мерапрыемства прайшло ў дзіўнай атмасферы Новага года і зімы-чарадзейкі, усе з задавальненнем удзельнічалі ў навагодніх гульнях і конкурсах, адгадвалі зімовыя загадкі і адказывалі на пытанні казачнай віктарыны. Па ўрыўкам з вядомых казак і мультфільмаў адгадвалі герояў. А потым і самі спрабавалі з дапамогай гульні “Я яшчэ той акцёр” ператварыцца ў любімых казачных герояў.
Працягам сустрэчы стаў выраб упрыгожванняў з паперы “Сняжынкі-пушынкі”. Існуе вялікая колькасць розных відаў сняжынак, але такую сняжынку хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем вучыліся рабіць першы раз.
Святочная атмасфера казачнага круіза падарыла дзецям цудоўны настрой.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.