Падарожжа па Маладзечанскаму краю

размещено в: Новости | 0

17 мая ў філіяле №1 “Гарадская бібліятэка” адбыўся квэст “Падарожжа па Маладзечанскаму краю”, прысвечаны 85-годдзю стварэння Маладзечанскага раёна. Квэст прайшоў у рамках літаратурнага клуба “Крыніца”. Удзельнікам было прапанавана 3 маршруты, на кожным з якіх трэба было выканаць па 3 заданні. Першае заданне было распрацавана па 7 цудах Маладзечаншчыны; трэба было расшыфраваць мясціну і пазначыць яе на карце. Другое заданне было звязана з Маладзечаншчынай літаратурнай: на каляровых вокладках кніг з назвай неабходна было ўпісаць прозвішча аўтара. Трэцяе заданне ўключала пошук на кніжных паліцах Статута ВКЛ, на старонках якога было схавана міні-апытанне па гісторыі нашага краю. Вучні згадзіліся здаць свае смартфоны і выконвалі заданні выключна з дапамогай кніг. Гэта паспрыяла развіццю навыкаў працы ў камандзе. У ходзе спаборніцтва, да фініша першымі прыйшлі падарожнікі з маршрута №3, але салодкі прыз быў заслужана падзелены паміж усімі.

Оставить ответ