Шлях Дзеда Мароза да галоўнай ёлкі Маладзечаншчыны праходзіў праз галоўную бібліятэку горада. Супрацоўнікі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” на пэўны час ператварыліся ў казачных герояў: Чароўную кнігу, Мышку, Бычка і, вядома, Дзеда Мароза са Снягуркай.
Каля навагодняга гадзінніка адбылася перадача чароўнага посаха. Але спачатку Дзеду Марозу, які яго павінен быў атрымаць, патрабавалася адказаць на пытанні, звязанныя з навагоднімі кнігамі. Экзаменавалі Дзядулю Мышка і Бычок – сімвалы мінулага і наступаючага года. Паспяхова справіўшыся з заданнем, казачныя героі адправіліся далей падарожнічаць па навагодняму гораду.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.