27 сакавіка бібліятэкары зала мастацтва правялі гульню-фантазію “Пагуляем у казку” да Міжнароднага дня тэатра. Штогод па ўсім свеце яго адзначаюць 27 сакавіка.
На мерапрыемства прыйшлі дзеці з ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”. Для іх была падрыхтавана прэзентацыя «Тэатр – гэта свята», а таксама кніжная выстава. Дзеці даведаліся з чаго пачынаеца тэатр, якія бываюць разнавіднасці тэатраў (лялечны, тэатр звяроў, тэатр ценяў, тэатр святла, вулічны тэатр і інш.), а таксама паглядзелі відэа “Правілы паводзін у тэатры” аб прафесіях людзей у тэатры і простых правілах этыкету. З вялікай цікавасцю прысутныя пагулялі ў гульню «Передавалкі», дзе трэба было перадаць суседу тыя словы, што называў бібліятэкар: усмешку, сярдзілку, спалох, радасць і іншыя. Затым дзеці прынялі ўдзел ў гульні-пантамімы “Лясная палянка”, у якой трэба было паказаць, як ходзіць мядзведзь, крочыць чапля, крадзецца ліса. А таксама паглядзелі цікавы відэа-матэрыял “Путешествие в мир театра”. На прыканцы ўсе з задавальнннем адгадвалі загадкі і атрымоўвалі салодкі прыз і закладку для кніг.
Мерапрыемства вельмі спадабалася дзецям.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.