Образ бережно хранимый

размещено в: Новости | 0

Мама. Матуля… Колькі цяпла тоіць у сабе гэта магічнае слова, якім мы называем чалавека самага блізкага, дарагога і адзінага. Матчына любоў грэе нас да старасці. Мама вучыць нас быць мудрымі, дае парады, клапоціцца пра нас. Матчына любоў акрыляе, надае сілы слабому, натхняе нас на подзвіг.

Напярэдадні самага светлага і добрага свята Дня маці зала мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі правяла святочную праграму “Образ бережно хранимый” для дзяцей ДУА “Яслі-сад № 32 г. Маладзечна”.

У пачатку мерапрыемства малышы захоплена распавялі бібліятэкару пра сваіх незвычайных мам. Потым з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “З якой казкі” і “Ласкавыя словы”, дзе трэба было назваць як мага больш ласкавых слоў у адрас сваёй матулі. У гульне “Добрыя справы дома” трэба было ў вядзерца збіраць добрыя справы. Усе ўдзельнікі паказалі сябе добрымі памочнікамі сваім мамам. У гульне “Варым кашу” дзеці дапамагалі «варыць» сароке-белабоке кашу.

Напрыканцы святочнай праграмы прыемным сюрпрызам для дзяцей стаў падрыхтаваны бібліятэкарамі майстар-клас “Маміна сонейка”. Дзецям прапанавалі вырабіць аб’ёмную падзелку з каляровай паперы. Ва ўсіх атрымаліся прыгожыя падарункі сваім матулям.

Бібліятэкары пастараліся зрабіць святочную праграму незабыўнай і цікавай.

Оставить ответ