Нязгасная зорка паэта

размещено в: Новости | 0

Безумоўная зорка беларускай літаратуры і самы малады яе класік – Максім Багдановіч, такі блізкі і зразумелы. Яго вершы, даўно пераведзенныя на десяткі моў, пранізліва і тонка гучаць і ў нашы дні. «I тчэ, забыўшыся, рука замiж персiдскага узора цвяток радзiмы васiлька» – славутыя радкі, якія сталі класікай і знаёмы кожнаму школьніку.

9 снежня споўнілася 132 гады з дня нараджэння іх аўтара. І каб лепш азнаёміцца з жыццём і творчасцю беларускага паэта 14 снежня ў сельскай бібліятэцы в. Краснае з дзецьмі 7 класа ДУА «Красненская сярэдняя школа» праведзены літаратурны вечар-партрэт «Нязгасная зорка паэта». Бібліятэкар паведаміла аб ролі і значэнні Максіма Багдановіча ў развіцці беларускага пісьменства, у нацыянальным і духоўным адраджэнні беларусаў. Прысутныя слухалі яго паэтычныя творы, вершы, пакладзеныя на музыку ў выкананні ансамбля «Песняры», адказвалі на пытанні віктарын па творчасці паэта.

Напрыканцы сустрэчы праведзены конкурс чытальнікаў твораў М.Багдановіча. Лепшыя атрымалі невялікія падарункі.

Оставить ответ