Нязгаснай зоркай ты ў сэрцы Радзімы навек

размещено в: Новости | 0

30 ліпеня ў музейным комплексе “Фальварк Ракуцёўшчына”, (былой сядзібе шляхціча В. Лычкоўскага), адбылося Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», прысвечанае творчасці Максіма Багдановіча.

Бібліятэка, як і заўседы прыняла актыўны ўдзел ў гэтым мерапрыемстве – арганізавалі работу бібліятэчнай пляцоўкі. Наведвальнікам свята была прапанавана інтэрактыўная кніжная выстава пад назвай “І зорка гарыць, і не вяне вянок…”. Яна раскрыла прысутным багатую творчую спадчыну і жыццёвыя старонкі М.Багдановіча. Можна было пабачыць і пазнаеміцца са шматлікімі творамі паэта, ў тым ліку са знакамітымі зборнікамі “Вянок”, “Зорка Венера”, адметнай рысай якіх з’яўляецца тое, што яны беларускія не толькі па слове, але і па друку.

Заінтрыгавала ўсіх удзельнікаў літаратурная віктарына “Паэт красы і гармоніі”. Сярод прадстаўленных вершаў розных паэтаў Беларусі трэба было знайсці вершы М. Багдановіча. Многія адкрылі для сябе новых цікавых паэтаў. Усе прысутныя з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульні “Літаратурная складанка” па творчасці беларускіх класікаў.

Супрацоўнікамі ДУК “Маладзечанская цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча” была арганізавана фотазона “Пясняр Беларусі сінявокай”. Удзельнікі свята з задавальненнем удзельнічалі ў майстар-класе”Сімвал роднай Беларусі”.

Для малодшых гасцей свята супрацоўнікамі бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок” была арганізавана фотазона па творы М.Багдановіча “Мушка-зялянушка і камарык-насаты тварык”, дзе іх сустракалі сапраўдныя героі казкі. Шмат удзельнікаў свята наведалі і зацікавіліся выставай, рабілі фотаздымкі на памяць. Таксама, для малодшага пакалення беларусаў працавала зона адпачынку.

Оставить ответ