25 мая споўнілася 105 год з дня смерці Максіма Багдановіча. Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча правяла Дзень памяці паэта пад назвай “Нязгаснай зоркай ты ў небе Радзімы навекі”.
Па шматгадовай традыцыі ў гэты дзень у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Фальварак Ракуцёўшчына” сабраліся прыхільнікі творчасці паэта – пісьменнікі, краязнаўцы, бібліятэкары, настаўнікі і навучэнцы школ. Традыцыйна мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка паэта. Каля выставы, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, размясцілася імпрэзаваная сцэна. Вядучы сустрэчы Міхась Казлоўскі чытаў на памяць вершы паэта. Аб творчасці Багдановіча распавядаў Аляксандр Хазянін. Уласныя вершы чыталі Тамара Бярэзіна, Тамара Аўсяннікава, Ала Клемянок. А калі Ала Клемянок разам з Аляксандрам Хазяніным заспявала “Зорку Венеру” на словы Максіма Багдановіча, у кожнага душа напоўнілася высокімі пачуццямі.
Маляўнічыя ракуцёўскія краявіды заўсёды натхняюць на творчасць. Вось і ў гэты дзень вучні Маладзечанскай мастацкай школы мастацтваў арганізавалі плэнер. Работы юных мастакоў будуць прадстаўлены на конкурс малюнкаў “Ракуцёўскія краявіды”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.