Дзень памяці Максіма Багдановіча пад назвай “Нязгаснае святло ў небе Радзімы” традыцыйна прайшоў у філіяле Літаратурнага музея “Фальварак Ракуцёўшчына”.
Штогод 25 мая фальварак гасцінна расчыняе свае дзверы перад пісьменнікамі, бібліятэкарамі, музейнымі работнікамі, вучнямі, настаўнікамі і студэнтамі, а таксама перад прыхільнікамі творчасці Максіма Багдановіча, каб ушанаваць яго памяць.
Бeлapycкaмy пaэтy шмaт чacy дaвялocя пpaвecцi зa мeжaмi Paдзiмы. Haвaт пaмёp ён y дaлёкaй aд Бeлapyci Ялцe. Але мы шчыpa гaнapымcя, штo пэўны чac нaш cлaвyты зямляк пpaжыў нa Maлaдзeчaншчынe, у фальварку Ракуцёўшчына.
Першая частка сустрэчы традыцыйна пачалася з ускладання кветак да помніка паэта. Прывітальнае слова да ўдзельнікаў мерапрыемства ўзяў Міхась Казлоўскі, беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.
Каля выставы, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, размясцілася імпрэзаваная сцэна, з якой гучалі вершы, узгадваліся моманты яго творчага і жыццёвага шляху. Ушанаваць памяць класіка беларускай літаратуры прыехалі пісьменнікі Ала Клемянок, Аляксандр Быкаў, Аляксандр Хазянін, Тамара Бярэзіна, Тамара Аўсяннікава.
Прыгожым дапаўненнем стала музычнае выступленне настаўнікаў Красненскай дзіцячай школы мастацтваў, на прыканцы сустрэчы яны выканалі неўміручую “Зорку Венеру”, якую пачалі спяваць усе госці. А настаўнікамі і вучнямі дзіцячай мастацкай школы мастацтваў быў арганізаваны плэнер.
Першы раз наведалі Ракуцёўшчыну першакурснікі Маладзечанскага палітэхнічнага каледжа. Для іх загадчыца музея Шчэрбач Любоў Іванаўна правяла цікавую экскурсію. Затым навучэнцы з задавальненнем наведалі Максімаву крынічку.
На працягу амаль трох гадзін гучалі вершы, якія кранулі ўсіх, сустрэча атрымалася вельмі цёплай і душэўнай.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.