Новы семестр народнага ўніверсітэту

размещено в: Новости | 0

15 кастрычніка ў канферэнц-зале бібліятэкі прайшоў першы занятак новага семестру народнага ўніверсітэту “Актыўнае даўгалецце”. Яго кіраўнік Н.С. Гайковіч нагадала, што народны ўніверсітэт працуе ўжо не першы год. Гэты сацыяльна-адукацыйны праект раённага савета ветэранаў ажыццяўляецца ў партнерстве з рознымі арганізацыямі. Вось ужо другі год яго партнерам стала ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча”.

Праграма занятак на цякучы семестр прысвечана краязнаўству і прыватна Лебедзеўшчыне: “Зямля авеяная славай. Лебедзеўскі край”.

У якасці лектараў былі запрошаны Апанасевіч Антон Антонавіч – настаўнік гісторыі Лебедзеўскай СШ, заснавальнік і кіраўнік школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Спадчына”, аўтар кнігі “Лебедзеўская сага”, а таксама былы аграном, а цяпер старшыня ветэранскай арганізацыі аг. Лебедзева Грэчыха Валер’ян Станісланіслававіч.

Выступленні былі цікавымі і змястоўнымі, падмацаваныя прэзентацыямі, выставай экспанатаў школьнага музея. Гайковіч Н.С. і слухачы цёпла падзякавалі дакладчыкаў.

Оставить ответ