Нават байкеры не праносяцца міма сельскай бібліятэкі-клуба в.Турэц-Баяры – абавязкова заглянуць на агеньчык, пагартаюць прэсу, раскажуць пра сваё насычанае прыгодамі жыццё. 15 чэрвеня бліятэкар з ўдзельнікамі мотаклуба “MOTO–MOLO MIDNIGHT” у сувязі з Днём матацыкліста вырашылі пазнаёміць дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера са сваімі двухколавымі сябрамі. Гэта было нешта! На вушах стаяў увесь пасёлак!
Іван, Аляксей і Уладзіслаў спачатку расказалі школьнікам пра свае матацыклы, а потым адказвалі на шматлікія пытанні – малых цікавіла ўсё! З якога часу яны катаюцца? Як атрымаць пасведчанне матацыкліста ў ДАІ? Дзе можна навучыцца кіраваць матацыклам? Якая ёсць засцерагальная вопратка акрамя шлема? Як правільна ездзіць, каб не зваліцца? Нават знакамітыя байкерскія злёты ўжо цікавяць пачаткоўцаў!
А прадстаўленая магчымасць дакрануцца да “чарапахі” ды прымерыць балаклаву і шлем – і дзяцей ахапіў азарт! А за ім прыйшло і вышэйшае задавальненне – пасядзець на скураным сядзенні, патрымацца за руль і, нават, пагазаваць так, каб было чутна на ўсю акругу! Супер!
На развітанне статныя хлопцы на байках парэкамендавалі школьнікам не сядзець цэлае лета ў смартфоне, а ісці ў бібліятэку, браць ПДР і пачынаць вывучаць. Толькі тады можна будзе без праблем у 16 гадоў стаць сапраўдным матацыклістам!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.