Не пакінем свае гаворкі…

Не пакінем свае гаворкі…

размещено в: Новости | 0

“Не пакінем свае гаворкі…” – гэтыя запаветныя словы класіка беларускай літаратуры М.Багдановіча сталі асноўным матывам Міжнароднага дня роднай мовы, які прайшоў у гарадской бібліятэцы-філіяле №2.

Была аформлена тэматычная паліца “Роднай мовы пералівы”. Кафедру ўпрыгожылі плакатамі з выказваннямі вядомых людзей пра мову. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі “Скарбонку з пытаннямі”. Яе напоўнілі карткамі з рознымі заданнямі. Трэба было пазнаць твор па яго пачатку, успомніць апошняе слова беларускіх прымавак, паспрабаваць перакласці на рускую мову словы. Дзецям прапанавалі “слоўнічак” – вясёлыя загадкі на роднай мове.

Цікавым быў аповед бібліятэкара  пра незвычайны помнік літары беларускай мовы “Ў” (у нескладоваму). Адзіны  ў свеце помнік літары зноходзіцца ў цэнтры Еўропы, у слаўным горадзе Полацку. Літара “Ў” – адметны сімвал беларускай мовы, наша жывая культурная  спадчына.

“Не пакінем свае гаворкі, сваіх песняў, сваіх звычаяў; будзема шанаваць, бараніць, дзецям сваім аб тое запаведаць”. Такі наказ пакінуў нам беларускі паэт М.Багдановіч.

 

 

Оставить ответ