“Не згасне святло яго кніг”: да 140-годдзя Янкі Маўра

размещено в: Новости | 0

Дзяцінства тысяч і тысяч беларусіх падлеткаў нельга ўявіць без знаёмства з кнігамі класіка дзіцячай літаратуры Янкі Маўра. “Палескія рабінзоны”, “ТВТ”, “Чалавек ідзе” – гэтыя і іншыя творы сталі неад’емнай часткай выхаваўчага працэса ў школе, у бібліятэчнай працы, справай далучэння хлопчыкаў і дзяўчынай да зацікаўлення роднай літаратуры.

Да дзіцячай літаратуры Янка Маўр ставіўся вельма сур’ёзна, бо маленькі чытач – самы патрабавальны і ўважлівы, часам знаходзіць недакладнасці і памылкі, на якія не звяртаюць увагі дарослыя. Ды і пісаць трэба так, каб усе было зразумела і ясна. Таму Янка Маўр вельмі перажываў, калі ў яго час да дзіцячай літаратуры ставіліся як да дадатковай, разглядалі як дапаўненне да літаратуры для дарослых.

12 мая сельская бібліятэка №29 аг.Аляхновічы запрасіла вучняў ГПД у літаратурнае падарожжа “Не згасне святло яго кніг” па творах знакамітага беларускага пісьменніка, прымеркаванае да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра. Чытачоў чакаў агляд кніг пісьменніка, цікавыя бібліятэчныя звесткі і конкурс “Даведайся, які гэта твор”. Мерапрыемства прыйшлося дзецям даспадобы. Спадзяюся, што цікавасць да беларускай літаратуры ў падрастаючага пакалення не прападзе.

 

Оставить ответ