Неўміручае слова паэта: да 110-годдзя Аркадзя Куляшова

размещено в: Новости | 0

5 кастрычніка аднавіў сваю працу літаратурны клуб “Крыніца” пры філіяле №1 “Гарадская бібліятэка”. Пачаткам стала літаратурная гасцёўня да 110-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова “Неўміручае слова паэта”. Асноўны акцэнт быў зроблены на найбольш цікавыя факты з біяграфіі паэта. Вельмі добрым дапаўненнем да гэтага з’явіўся фільм, прысвечаны А.Куляшову. А напрыканцы мерапрыемства навучэнцы, будучыя мастакі, харэографы і акцёры, мелі магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. Трэба было паказаць назву верша А.Куляшова з дапамогай чытання невялікага ўрыўка з яго твора, мімікі і жэстаў. Некаторыя знаходкі ў гэтым накірунку былі вельмі крэатыўныя, а галоўнае, што сустрэча была не толькі змястоўнай, але яшчэ панавала разняволеная і вясёлая атмасфера.

Оставить ответ