На радзіме паланэза Агінскага.

размещено в: Новости | 0

20.06.18.

Сябры клуба аматараў чытання “Кніжны гурман” наведалі Залессе, дзе знаходзіцца музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага.

Вядомы кампазітар, дыпламант пастаянна жыў у гэтым маляўнічым мястэчку да 1810 года. Менавіта тут, на думку гісторыкаў, быў напісаны і ўпершыню прагучаў знакаміты паланез “Развітанне з Радзімай”. Удзельнікі мерапрыемства не толькі наведалі палац Агінскіх, сцены якога памятаюць гукі яго музычных твораў, але і ўсклалі кветкі да памятных камянёў у старадаўнім парку.

На зваротным шляху наведалі могілкі ў в.Насілава, дзе аддалі даніну памяці землякам-патрыётам Геннадзю Каханоўскаму і Вячаславу Ляшковічу.

 

Оставить ответ