“На празрыстай мове радзімы”

размещено в: Новости | 0

29 студзеня ў ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча” прайшла прэзентацыя кнігі Людмілы Сільновай “На празрыстай мове радзімы”.

Людміла Сільнова з’яўляецца нашай зямлячкай, паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. На вечарыне Людміла Сільнова  распавядала аб сваёй творчасці, аб працы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і сваім лёсе. Падзялілася думкамі пра тое, як нараджаецца паэтычнае мысленне, пра ролю мовы і слова ў жыцці пісьменніка. Чытала вершы, адказвала на пытанні вядучага. Кніга стала сапраўдным падарункам для ўсіх аматараў беларускай літаратуры.

Акрамя самой аўтаркі мерапрыемства ўпрыгожылі выступленні двух таленавітых пісьменнікаў-землякоў: Міхася Казлоўскага –  пісьменніка, краязнаўца, публіцыста і выдаўца і Алены Бельскай –  паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сустрэча прайшла ў цёплай, добразычлівай атмасферы. Мы дзякуем усіх удзельнікаў мерапрыемства і запрашаем чытачоў пазнаёміцца ​​з новым зборнікам вершаў Людмілы Сільновай у нашай бібліятэцы.

Оставить ответ