На праграму-дыялог “На парозе дарослага жыцця” з навучэнцамі Маладзечанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа быў запрошаны настаяцель храма Св. вялікамучаніка Панціліймона іерэй Яўген Саўчук. Размова вялася пра свабоду выбара чалавека. Маладыя людзі шукалі розніцу паміж паняццямі “мудрасць” і “розум”, разважалі над сэнсам закліка “Будь мужчиной, защити своего ребёнка!”. Айцец Яўген звярнуў увагу прысутных на тое, што наша жыццё цалкам залежа ад нас і ад нашых адносін да бацькоў. Чалавек, які ставіцца з пагардай да крыніцы свайго жыцця, грэбуе і Богам.
Кожны дзень жыцця, падкрэсліў іерэй, вызначае наш далейшы лёс. Запаведзі Божыя – гэта інструкцыя нашага жыцця. Выконвайце іх і будзеце шчаслівымі, будуць моцнымі сям’я, грамадства і дзяржава.
Увазе прысутных была прапанавана выстава “Чтоб силу веры обрести…”, на якой была прадстаўлена літаратура выдавецтва Беларускага Экзархата.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.