На зямлі Купалы і Багдановіча

размещено в: Новости | 0

9-10 чэрвеня ў Маладзечне праходзіць XXIІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.  Сёлета ён прысвечаны Году міра і стварэння. Дзесяткі цікавых і змястоўных мерапрыемстваў былі падрыхтаваны для жыхароў і шматлікіх гасцей горада.

У скарбонцы мерапрыемстваў – “Міншчына – сэрца Беларусі” – жывое ўвасабленне твораў беларускай літаратуры, экспазіцыя, прадстаўленая раёнамі Мінскай вобласці, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з усіх абласцей вобласці і г. Мінска, гасцей з Расійскай Федэрацыі, інтэрактыўныя пляцоўкі, тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў  Міншчыны.

Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка таксама прадставіла сваю літаратурную пляцоўку “На зямлі Купалы і Багдановіча”, на якой можна было пазнаёміцца з галерэямі фотаздымкаў Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, палюбавацца на макеты літаратурнух музеяў ў Вязынцы, Яхімоўшчыне і Ракуцёўшчыне. Прыцягвалі ўвагу кніжныя выставы “Я тут бачу свой край…” аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і “І зорка гарыць, і не вяне вянок” аб жыцці і творчасці Макісма Багдановіча.

Інтэлектуалы маглі паспрабаваць свае сілы ў літаратурных гульнях-складанках “У вянок песнярам”, прысвечаных жыццю і творчасці Купалы і Багдановіча. Для маленькіх гасцей свята працаваў майстар-клас па вырабу кніжных закладак “Васількі”.

Таксама можна было сфатаграфавацца на памяць у фотазонах “Побач з Купалам” і “Я хацеў бы спаткацца з вамі…”(фігура М.Багдановіча у рост).

 

Оставить ответ