У сельская бібліятэцы вёскі Турэц-Баяры арганізавана выстава-экскурсія “Нашы спадарожнікі – чамаданы”, прымеркаваняа да Міжнароднага дня чамадана – 21 красавіка. На ёй можна было ўбачыць дарожны куфэрак, фанерныя чамаданы ручной работы, чамаданы з фібры 1950-1970-х гг. і жаночы радыкюльчык, чамадан дэрмацінавы мяккі 1980-х гг. з дадатковымі раменьчыкамі-зашпількамі і мару усёй тагачаснай моладзі – дыпламат.
Таксама звяртаюць на сябе ўвагу ранец-сакваяж, сучасныя чамаданы-трансформеры і маленькая жаночая сумачка – крос-бодзі. Акрамя таго можна патрымаць у руках тыя рэчы, якія звычайна бяруць людзі ў падарожжы: дакументы, кашалёк з грашыма, фотаапарат, парасон, слоўнік, газеты, розныя цікавыя сувеніры – ім ужо больш за паўстагоддзя…
А дзецям, акрамя прымеркі старасвецкіх дарожных аксесуараў, выстава яшчэ дала магчымасць адчуць сябе ў якасці багажа!. Ды і амаль квэст прайсці з назвай – “Адчыні мяне!”
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.