Да Дня бібліятэк, 15 верасня ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 2 прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй «Нашы лепшыя чытачы іх любімыя кігі». У зале бібліятэкі былі аформлены фотастэнд і кніжная выстава з аднайменнай назвай «Нашы лепшыя чытачы іх любімыя кнігі», прысвечаныя лепшым і актыўным чытачам бібліятэкі, а таксама іх літаратурным перавагам.
Чытачы нашай бібліятэкі – гэта людзі розныя па ўзросце, родзе дзейнасці, захапленням і інтарэсам. Але ў іх ёсць тое, што іх аб’ядноўвае – гэта любоў да кнігі і чытання. Яны чытаюць не толькі дзеля задавальнення, а могуць і падзяліцца з іншымі новымі ведамі, і парэкамендаваць цікавыя творы.
Таксама ў гэты дзень прайшло віншаванне лепшых чытачоў бібліятэкі і ўручэнне ім невялікіх сувеніраў і грамат «За адданасць і любоў да кнігі і чытання».
Супрацоўнікі бібліятэкі вельмі ўдзячны, што ў іх ёсць такія актыўныя і правераныя часам сябры – чытачы.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.