9 красавіка бібліятэкар філіяла №23 “Сельская бібліятэка аг.Маркава” для вучняў 2 класа Маркаўскай сярэдняй школы правяла рэтра-падарожжа “Наследие предков”, якое адбылося ў музейным пакоі Маркаўскага СДК.
Музейны пакой уяўляе сабой адлюстраванне жылога вясковага памяшкання, дзе сабраны сапраўдныя прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельнікі агледзелі экспанаты і , “ на практыцы”, самі паспрабавалі ставіць невялікі чыгун у “печ”, насіць на каромысле кошыкі, “мыць “ адзенне з дапамогай рабрыстай пральнай дошкі і паласкаць яе ў “рэчцы”, хадзіць у хадаках з дрэва.
Веданне таго, як жылі продкі, дапамагае дзецям зразумець свае карані, шанаваць традыцыі і развіваць нацыянальную свядомасць.

Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.