13 красавіка ў бібліятэцы-філіяле №7 адбылася літаратурная вандроўка “Народны паэт Беларусі – Янка Купала”, якая, зразумела, была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, што надало сустрэчы асаблівую святочнасць.
З цікавасцю дзеці прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці паэта, якая з’яўляецца летапісам беларускага народа і адбіткам нацыянальнага характару. Гучала цудоўная беларуская мова, удзельнікі чыталі вершы класіка. Паэтычныя радкі дапамаглі раскрыць асобу паэта яшчэ больш выразна. Агляд-прэзентацыя кніжнай выставы “Ляціць, гучыць Купалаў голас” таксама прыцягнула ўвагу. Адбылося знаемства з поўным, дзевяцітомным выданнем твораў Я.Купалы. Пры яе арганізацыі ставілася мэта прадставіць творчую спадчыну беларускага песняра праз максімальна поўны рэпертуар выданняў розных гадоў з фонда бібліятэкі. Таксама дзеці цікавіліся вобразамі песняра ўвасобленых у мастацкіх помніках, якія існуюць у шэрагу краін свету.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.