18 лістапада 2025г. у філіале №20 “Лебедзеўская сельская бібліятэка аг.Лебедзева” была праведзена пазнавальна-забаўляльная праграма “Наперад у мінулае”.
У праграме ўдзельнічалі вучні 2-га класа Лебедзеўскай сярэдняй школы. Праграма ўключала у сябе знаёмства з прыладамі працы беларускага побыту. Дзеці з задавальненнем знаёміліся з назвамі прыладаў працы, спрабавалі самі выконваць дзеянні, звязаныя з разнастайнымі прыладамі. Так яны “збівалі масла” у маслабойцы, качалі рушнік валком і качалкай, “садзілі ў печ” чыгунок вілкамі, прасавалі бялізну прасам, хадзілі ў лапцях.
Дзеці былі актыўнымі і зацікаўленнымі.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.