Напалеон Орда – летапісец сваёй эпохі

размещено в: Новости | 0

19 лютага ў рамках клуба “Гасцёўня сямі муз” зала мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасіла чытачоў на арт-вечарыну “Напалеон Орда – летапісец сваёй эпохі”, прысвечаную 215-годдзю з дня нараджэння беларускага літаратара, музыканта, кампазітара, мастака, скульптара і педагога Напалеона Орды.

Дзеці даведаліся пра жыццё і творчасць мастака, пра яго няпросты і цікавы лёс, пазнаёміліся з яго спадчынай.

Бібліятэкар расказала, што Напалеон Орда быў не толькі знакамітым мастаком, але і выдатным музыкантам. На мерапрыемстве гучала музыка і была падрыхтавана прэзентацыя “Спадчына Напалеона Орды”.

Кніжная выстава “Напалеон Орда – летапісец сваёй эпохі”, пазнаёміла з літаратурай пра жыццё і творчасць мастака.

Оставить ответ