Нам – 75

размещено в: Новости | 0

29 лістапада ў гарадской бібліятэцы-філіяле №7 адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй Нам 75, прысвечаны юбілею бібліятэкі. Гасцей сустрэла святочна прыбраная бібліятэка і сімвалічны торт з кніг. Свята пачалося з творчай сустрэчы з маладзечанскай паэткай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Т. Бярэзінай, якая распавяла аб любові да роднага краю, хуткаплыннасці чалавечага жыцця, каханні, павазе да сваіх продкаў. Гэтыя тэмы прагучалі ў яе лірычных творах. Дэкламаванне вершаў не пакінула абыякавымі слухачой і выклікала шмат апладысментаў. Для дарослых чытачоў дзейнічаў куток бібліятэрапіі “Вылячэнне чытаннем”.

Карыстальнікі атрымлівалі цікавыя парады, абменьваліся думкамі, раілі адзін аднаму кнігі.

Была арганізавана кніжная выстава “Кніжная сімпатыя”, на якой прадстаўлены кнігі, якія параілі чытачы, і кнігі якія найбольш карысталіся попытам. Малодшым гасцям свята вельмі спадабалася інтэлектуальная віктарына “Кніжная скарбонка”, дзе дзеці адказвалі на пытанні пра кнігу і бібліятэку. Пераможцы атрымалі каштоўныя прызы і салодкія падарункі.

Адбылася гадзіна цікавага факта “Ад глінянай таблічкі да камп’ютарнай старонкі”. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення кнігі і кнігадрукавання, а таксама пра гісторыю бібліятэкі-філіяла № 7. Майстар-клас па арыгамі “Па кніжнаму мору” дзеці ўспрынялі вельмі пазітыўна. Яны з задавальненнем рабілі караблікі, якія сімвалічна рухаліся па моры кніг. У гасцей была магчымасць напісать водгук ці пажаданне бібліятэцы на стыкерах і сфатаграфавацца на памяць каля святочнай фотазоны.

Оставить ответ