Нам усміхаецца дзяцінства

размещено в: Новости | 0

Вось і дачакаліся дзеці лета, канікул. Цяпер не трэба кожны дзень рыхтаваць урокі, можна вечарам даўжэй пагайсаць па вуліцы ды пазней назаўтра паспаць. Казка!

Многія з пачаткоўцаў у чэрвені наведваюць аздараўленчы школьны лагер, дзе цябе і смачна пакормяць, і паспаць пасля абеда прапануюць, і арганізуюць твой дзень так, каб табе было весела і цікава.  Сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры ў Сусветны дзень абароны дзяцей запрасіла школьнікаў на бібліяпікнік “Нам усміхаецца дзяцінства”.

Як вядома, кожны пікнік пачынаецца са збірання рукзака. Дзеці з прапанаваных прадметаў выбіралі тыя, якія спатрэбяцца на прыродзе ў час адпачынку: ліхтарык, запалкі, дажджавік, мяшочкі для смецця, бутэлька з вадой, ножык, вяровачка… І канешне, сапраўдныя турыстычныя палаткі! З якой радасцю малыя іх ўстанаўлівалі, для многіх гэта быў першы турыстычны вопыт. А магчымасць паваляцца ў хатцы з тканіны прывяла дзяцей ў захапленне.

Нягледзячы на тое, што на бібліятэчным пікніку не смажаць шашлыкі, а чытаюць кнігі і часопісы, малююць, гуляюць у настолкі — дзецям усё спадабалася і запомнілася!

 

Оставить ответ