Супрацоўнікі цэнтральная бібліятэкі правялі інтэлектуальна-пазнавальную праграму да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання “Нам кніга вечнае святло” для навучэнцаў Маладзечанскага палітэхнічнага каледжа.
Ім была прапанавана відэавіктарына, прысвечаная беларускім першадрукарам і асветнікам. Удзельнікі ўзгадалі жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага і інш. У гэтым ім дапамагала літаратура, прадстаўленая на кніжнай выставе. Затым навучэнцы здзейснілі віртуальнае падарожжа па беларускіх гарадах: сталіцах пісьменства.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.