Назад у СССР. Насценныя дываны

размещено в: Новости | 0

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі Лебедзеўскі сельскі выканаўчы камітэт падараваў цудоўнае свята жыхарам в.Турэц-Баяры. У праграме бралі ўдзел ўсе мясцовыя ўстановы, былі запрошаны мастацкія калектывы з горада і раёна. Сельская бібліятэка-клуб №36 таксама не стаяла збоку. Бібліятэкар арганізавала выставу “Назад у СССР. Насценныя дываны” і для ўсіх зацікаўленых праводзіла сапраўдную экскурсію. Паслухаць пра гісторыю дываноў і габеленаў было шмат жадаючых – у кожнай хаце ў савецкі час сцяну ўпрыгожвалі плюшавыя алені. Выстава ў людзей выклікала настальгію і замілаванне…

А дзецям на свяце было прапанавана паўдзельнічаць у майстар-класе “Дыванок сваімі рукамі”. Нават бабулі з унучкамі і таты з дачушкамі стваралі свае шэдэўры з нітак! Кветачкі, коцікі, машынкі, аблачынкі з’яўляліся з-пад дзіцячых пальчыкаў на рознакаляровых кардонных прамавугольнічках. Атрымаліся ўсе розныя, але такія добрыя, мілыя…

 

Оставить ответ