Навукова-краязнаўчая канферэнцыя

Навукова-краязнаўчая канферэнцыя

размещено в: Новости | 0

У навукова-краязнаўчаяй канферэнцыі “Выйдзі з сэрцам, як з паходняй”, прысвечнай 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, прынялі ўдзел навукоўцы, краязнаўцы і пісьменнікі.

Краязнаўца Валерый Бурэнь адкрыў новыя старонкі біяграфіі паэта, звязаныя з фальваркам Кальзберг.

З дарэвалюцыйнымі зборнікамі Янкі Купалы пазнаёміла прысутных член Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Бярэзіна.

Пра значэнне паэмы “На куццю” у творчасці паэта распавядала пісьменніца Лідзія Гардынец.

Пра пастаноўку купалаўскай “Паўлінкі” на беларускай школьнай сцэне міжваеннай Латвіі ў сваім дакладзе гаварыў пісьменнік, рэдактар альманаха “Куфэрак Віленшчыны” Міхась Казлоўскі.

Старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Павел Каралькоў даследаваў час знаходжання паэта ў Сёмкаве.

З дакладам “Тады з’яўляюцца прарокі” выступіў вядучы рэдактар студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, паэт, празаік, кінарэжысёр Уладзімір Мароз.

Вядучы бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пісьменніца Людміла Сільнова, разглядаючы купалаўскія вершы “Хлопчык і лётчык” і “Сыны”, правяла аналогію з лёсам лётчыка Г.А.Салагуба, былога маладзечанца.

Нататкамі дапытлівага чытача падзяліўся выдавец Зміцер Санько. Ён адзначыў, што “вялікае шчасце для кожнага народа мець такога геніяльнага творцу, выказніка самых запаветных думаў і самых светлых спадзяванняў, выразніка нацыянальнай ідэі”.

Загадчык сектара Інстытута гісторыі НАНБ Андрэй Унучак у сваім выступленні разглядаў літаратурную дзейнасць Янкі Купалы ў кантэксце паняцця “забраны край”.

З купалаўскай тэматыкай на старонках альманаха “Нарач” пазнаёміў прысутных выдатнік друку Рэспублікі Беларусь, пісьменнік Аляксандр Хазянін.

Падрыхтаваны і выйшаў з друку зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Оставить ответ