Навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Песня ў спадчыну”

размещено в: Новости | 0

Трынаццатая навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Песня ў спадчыну” была прысвечана 85-годдзю А.С. Ліса, пісьменніка, фалькларыста, доктара філалагічных навук. У ёй бралі ўдзел навукоўцы, пісьменнікі, краязнаўцы. Напачатку ўвазе ўдзельнікаў канферэнцыі быў прапанаваны відэафільм з каментарамі Міхася Казлоўскага, які коратка азнаёміў прысутных з біяграфіяй Арсеня Сяргеевіча.

Краязнаўца Валерый Бурэнь выступіў з дакладам “Вандроўкі ў часе і прасторы: ад Язэпа Драздовіча да Арсеня Ліса” і прыпыніўся на даследчай працы вучонага.

Загадчык аддзела найноўшай гісторыі УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-архелагічны музей” Андрэй Вашкевіч казаў пра ролю Арсеня Сяргеевіча ў станаўленні маладых беларускіх даследчыкаў.

Кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Грыневіч Яніна раскрыла асобу Арсеня Ліса, як фалькларыста, збіральніка, які ўнёс вялікі ўклад у папаўненне Калекцыі фальклорных запісаў.

Паэтэса, вядучы бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Сільнова прыпынілася на друкаванай спадчыне пісьменніка.

Кінематаграфічную старонку дзейнасці  Арсеня Ліса раскрыў кінарэжысёр, сцэнарыст, вядучы рэдактар галоўнай рэдакцыі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, пісьменнік Уладзімір Мароз.

Кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Унучак падарыў бібліятэцы новыя кнігі і прыпыніўся на пытаннях  беларускага нацыянальнага руху на пачатку ХХ стагоддзя.

Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт Віктар Шніп прысвяціў памяці Арсеня Ліса баладу, якую прачытаў напрыканцы мерапрыемства.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі могілкі, дзе пахаваны Арсень Сяргеевіч, усклалі кветкі.

Смотреть видео

  

Оставить ответ